Навiны
Затрыманых у Мінску журналістаў выпусцілі (Абноўлена)

У 18.35 Валер Каліноўскі паведаміў прэс-службе ГА “БАЖ”, што здымачную групу Радыё “Свабода” адпусцілі без складання пратаколаў. З журналістаў узялі тлумачэнні, з якой мэтай яны знаходзіліся каля “Мінск-Арэны” і ў чым заключалася іх праца.
Журналіста НТВ з Беларусі і надалей будуць утрымліваць пад хатнім арыштам

Апеляцыйны суд Днепрапятроўска пакінуў у сіле рашэнне пра хатні арышт затрыманага ва Украіне журналіста расійскага канала НТВ беларуса Сцяпана Чырыча.
Паўла Севярынца выклікалі ў міліцыю і папярэдзілі

8 мая сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Павел Севярынец быў выкліканы ў аддзяленне міліцыі Фрунзенскага раёна Мінска для прафілактычнай гутаркі.
У Беларусі пачалі адключаць правадное вяшчаньне

Нягледзячы на абяцаньні Міністэрства інфармацыі захаваць так званыя «радыёкропкі», Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ўжо зацьвердзіла графік «аптымізацыі» і пачатку адключэньня праваднога радыё па ўсёй Беларусі. І ў краіне пачаліся адключэньні «радыёкропак».
В Беларуси начинает вещание телеканал "Звезда", финансируемый Министерством обороны России

На территории Беларуси начинает вещание телеканал "Звезда", входящий в медиахолдинг Министерства обороны России. Об этом сообщили 7 мая на пресс-конференции в Минске представители российской стороны.
Радыёжурналісты: У век інтэрнэту трэба баяцца хіба што непрафесіяналізму

Ці з’яўляецца інтэрнэт пагрозай для радыё? Пра гэта прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” запыталася на Дзень радыё ў калег-радыйшчыкаў. А таксама апытала каля двух дзесяткаў журналістаў, высвятляючы, якое радыё яны звычайна слухаюць.
Прэс-скаратар ЧМ’2014 спадзяецца, што замежныя журналісты не будуць “займацца глупствам” і пісаць пра палітыку

Літаральна днямі ў Мінску стартуе 78-мы Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай. Спаборніцтва, па падліках арганізатараў, збярэ каля 20 тысяч заўзятараў, а асвятляць яго ўжо збіраюцца сотні журналістаў з усяго свету.
Супрацоўнікі міліцыі перашкаджалі журналістам трапіць на судовы працэс

6 мая незалежныя журналісткі, сябры ГА “БАЖ” Вольга Чайчыц і Аляксандра Дынько прысутнічалі ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска, дзе меў адбыцца працэс над затрыманым 5 мая грамадскім актывістам Мікалаем Дземідзенкам.
“Свабода выказвання – аснова стратэгіі развіцця пасля 2015 года”

5-6 мая ў Парыжы праходзіць міжнародная канферэнцыя “Свабода медыя дзеля лепшай будучыні: выпрацоўка стратэгіі на перыяд з 2015 года”.
Збіраешся ў “гарачую кропку”? Паслухай парады экспертаў!

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” рыхтуе адукацыйны курс для сябраў арганізацыі, якія збіраюцца асвятляць падзеі ў зоне масавых маніфестацый і канфліктаў.
Старонкі
Вiдэа на сайце
Праўда ва ўмовах вайны, альбо Інфармацыйныя войны (Відэа "Белсату")
Госці праграмы – кіраўнік аддзелу інфармацыі «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі і дацэнт МГІМО Кірыл Коктыш.
