ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Рэдакцыйная палітыка сайта
Рэгістрацыя

СМІ і выбары. Стужка навінаў

Фотаздымкі, за якія выдалілі журналіста з выбарчага ўчастка

На ўжо вядомым чытачам "Новага Часу" ўчастку № 350 Фрунзенскай выбарчай акругі міліцыя выставіла фотакарэспандэнта за дзверы, а заадно выдалілі і ўсе ягоныя фотаздымкі.

Замежныя журналісты на беларускіх выбарах

ГА "БАЖ" пагутарыла з некаторымі калегамі, што прыехалі асвятляць сёлетнюю выбарчую кампанію, а таксама пачытала замежную прэсу...

Ігар Лялькоў: Упершыню на выбарах ЦВК сама ўвяла цэнзуру ў СМІ (+ копія дакумента)

20 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў, які з`яўляўся членам ЦВК з правам дарадчага голасу, заявіў, што  упершыню на парламенцкіх выбарах Цэнтрвыбаркам сам сваім рашэннем увёў цэнзуру ў сродках масавай інфармацыі, піша БелаПАН.

Працягваецца конкурс на лепшае фота і відэа на тэму парламенцкіх выбараў 2012 г.

Еlectby працягвае супольны з праектам “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” конкурс на лепшае фота і відэа на тэму парламенцкіх выбараў 2012 г.  Пераможцаў у трох намінацыях чакаюць фотакамера, смартфон і букрыдэр.

Карэспандэнту Intex-press адмовілі ў інфармацыі

Юліі Харкевіч раніцай 19 верасня не ўдалося атрымаць дадзеных пра тых, хто датэрмінова прагаласаваў у Баранавічах у першы дзень галасавання.

Алесь Анціпенка: Каштоўнасць для людзей інфармацыі пра выбары істотна ўпала (ФОТА)

Такім назіраннем падзяліўся з журналістамі медыяэксперт Алесь Аніціпенка, прэзентуючы 18 верасня трэці па ліку выпуск бюлетэню “Асвятленне парламенцкіх выбараў 2012 г. у беларускіх СМІ”.

Дзяржаўная газета палівае брудам апазіцыю

Рагачоўская раённая газета «Свабоднае слова» відаць, выпрацавала свой фірмовы стыль пры напісанні артыкулаў на палітычныя тэмы, узбагаціўшы свой лексікон і знаёмячы чытачоў з прадстаўнікамі апазіцыі праз блатны жаргон. Мы ужо звярталі ўвагу, як раёнка арганізавала траўлю грамадскага актывіста Дзяніса Дашкевіча.

Кандыдаты ад АГП зняліся з выбараў. Афіцыйная газета публікуе іх праграмы

Афіцыйная абласная газета “Гомельская праўда” надрукавала 15 верасня адразу тры праграмы апазыцыйных кандыдатаў у дэпутаты – сяброў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова (Савецкая выбарчая акруга №34),  Уладзіміра Няпомняшчых (Навабеліцкая выбарчая акруга №36), Марата Афанасьева (Буда-Кашалёўская выбарчая акруга №38). Раней тэлезвароты гэтых кандыдатаў да выбарцаў телерадыёкампанія “Гомель” не пусціла ў эфір.

Галоўны ідэолаг Бабруйска пагражаў рэдактару незалежнай газеты?

14 верасня ў Бабруйску праходзіў ўзгоднены з мясцовымі ўладамі пікет дэмакратычнага кандыдата ў дэпутаты Мацвея Хатары – адзінага зарэгістраванага ў Бабруйску дэмакратычнага кандыдата.

Міндлін: «Праўладны кандыдат спадабаўся мне болей за Фралова і Янукевіча»

Трансьляцыя дэбатаў прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты ў Палаце прадстаўнікоў пятага скліканьня на тэлеканале «Беларусь-2» завяршылася ўвечары 13 верасьня.

Старонкі