ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Рэдакцыйная палітыка сайта
Рэгістрацыя

СМІ і выбары. Стужка навінаў

Дзяржаўныя СМІ з рэгіёнаў “піяраць” кандыдатаў ад улады

Еўрарадыё разам з праваабаронцамі прааналізавала публікацыі ў рэгіянальных газетах.

Дзяржаўная газета «Бабруйскае жыццё» занялася перадвыбарнай агітацыяй і прапагандай

З набліжэннем выбараў у Палату прадстаўнікоў на старонках газеты Бабруйскага гарвыканкама «Бабруйскае жыццё» ужо сталі з'яўляцца «агітацыйныя» і «антыагітацыйныя» матэрыялы.

Праўладныя вылучэнцы не сыходзяць са старонак мясцовых СМІ

Пачынаючы з 17 чэрвеня, Бярозаўская раённая газета “Маяк” некалькі разоў пісала пра тое, якім клапатлівым з’яўляецца дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў з Івацэвічаў Леанід Кавалевіч. Вось ён запрашае групу бярозаўскіх дзяцей у Івацэвіцкі раён на экскурсію па месцах баявой славы, корміць іх кашай, пра што пісала  Івацэвікая раёнка (27.06 “Пусть чаще будут такие встречи”) і Бярозаўская раённая газета “Маяк”(30 .06 “Поездку инициировал депутат”). У абедзьвюх газетах -- здымкі Кавалевіча ў атачэнні дзетак Бярозаўшчыны.

Рагачоўская раёнка не называе зарэгістраваныя групы патэнцыйных кандыдатаў

Рагачоўская раённая газета “Свабоднае слова” паведаміла сваім чытачам пра рэгістрацыю дзвюх ініцыятыўных груп па сбору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, пры гэтым не называючы канкрэтных прозвішч і імёнаў. Яшчэ адной ініцыятыўнай групе ў рэгістрацыі сябры Рагачоўскай выбарчай акругі адмовілі.

Пінскія СМІ па-мінімуму асвятляюць хаду выбарчай кампаніі

Мясцовыя радыё і тэлебачанне ўвогуле абмінаюць тэму выбараў, а вось друкаваныя выданні паводзяць сабе крыху інакш. Газеты “Пінскі веснік” і “Полесская правда” дазваляюць сабе прыхаваную агітацыю за праўладных прэтэндэнтаў у кандыдаты Зінаіду Мандроўскую і Аляксандра Палейчука, асвятляючы іх працоўныя дасягненні. Акрамя таго, выданні падаюць неабходную па законе перадвыбарчую інфармацыю: аб фармаванні акруговых выбарчых камісій, іх кіраўніцтве і інш. У гэтым плане раённая газета “Полесская правда” крыху апярэджвае гарадскую газету. Напрыклад, у раёнцы было надрукавана вялікае інтэрвью са старшынёй выбарчай камісіі па Пінскай сельскай акрузе № 15 Валерыем Міленчуком.  А вось “Пінскі веснік “ не надрукаваў нават спісу сяброў выбарчай камісіі па Пінскай гарадской выбарчай акрузе №14.

У Маларыце так і не апублікаваны спіс сяброў акруговай камісіі

Маларыцкая раённая газета “Голас часу” так і не надрукавала спісы сябраў акруговай выбарчай камісіі Белавежскай выбарчай акругі № 8 у нумары за 18 ліпеня, як было абяцана сябру гэтай камісіі ад Партыі БНФ Пятру Андрыевічу. Няма спіса і ў нумары газеты за 21 ліпеня. У рэдакцыі палічылі патрэбным паведаміць толькі прозвішчы старшыні камісіі, яго намесніка і сакратара. Таксама напісалі пра тое, што з Маларыты сябрамі камісіі сталі Пятро Андрыевіч (ад Партыі БНФ) і Ніна Калыпская (шляхам збору подпісаў) – і больш ніякіх звестак.

"Голас Сенненшчыны" піярыць патэнцыйнага праўладнага кандыдата

Тэмай публікацыі стала вылучэнне  на кандыдата ў дэпутаты парламенту Аляксандра Папкова, які ўжо з'яўляецца дэпутатам прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Паводле артыкула "Вылучаны кандыдат у дэпутаты па Сенненскай выбарчай акрузе", дзейнага дэпутата вылучыў калектыў ДЛГУ «Багушэўскі лясгас».

Жыхары Баранавіч прапануюць стварыць тэлепраграму “За сумленныя і справядлівыя выбары”

Пад заявай на імя дырэктара УП “Тэлекампанія “Інтэкс” Анатоля Караля аб стварэнні тэлевізійнай праграмы “За сумленныя і справядлівыя выбары” падпісаліся 50 жыхароў горада Баранавічы.

«Гомельскія ведамасці» прапануюць будучым кандыдатам палову старонкі за 3 мільёны

Орган гарвыканкаму «Гомельскія ведамасці» прапануюць кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў платную друкаваную плошчу для правядзення перадвыбарнай агітацыі. Платныя матэрыялы (перадвыбарчая праграма (паўторная публікацыя) будуць размешчаны на шостай старонцы газеты ў чорна-белым выкананні. Кандыдатам могуць прадставіць для агітацыі палову старонкі. Кошт друкаванай плошчы – 3 мільёны (6 тысяч за 1 квадратны сантыметр з ПДК).

У Гомелі дзяржаўная газета прадаецца кандыдатам за Br 3 млн

Газета «Гомельскія ведамасці» прапаноўвае кандыдатам на дэпутацтва набываць яе плошчы для друкавання перадвыбарчых праграмаў, інтэрв’ю ды іншых агітацыйных матэрыялаў.

Старонкі