Дзяржаўная газета «Бабруйскае жыццё» занялася перадвыбарнай агітацыяй і прапагандай


З набліжэннем выбараў у Палату прадстаўнікоў на старонках газеты Бабруйскага гарвыканкама «Бабруйскае жыццё» ужо сталі з'яўляцца «агітацыйныя» і «антыагітацыйныя» матэрыялы.

З набліжэннем выбараў у Палату прадстаўнікоў на старонках газеты Бабруйскага гарвыканкама «Бабруйскае жыццё» ужо сталі з'яўляцца «агітацыйныя» і «антыагітацыйныя» матэрыялы.

Так, у 52-м нумары «БЖ» за 18 ліпеня 2012 г. было надрукавана вялікае інтэрв'ю з цяперашнім дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад адной з бабруйскіх акругаў Аленай Шамаль. Матэрыял выйшаў пад рубрыкай «Дэпутаты –  выбаршчыкам» і мае назву “Дапамагаць людзям – дэпутацкі абавязак». У ім распавядаецца пра дасягненні Алены Шамаль на дэпутацкай пасадзе.

Між тым, Алена Шамаль зноў вылучаецца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. На днях была зарэгістравана яе ініцыятыўная група, пра што паведамляецца ў тым жа выданні Бабруйскага гарвыканкама.

А ў нумары «Бабруйскага жыцця» за 25 ліпеня 2012 года размешчаны ўжо «антыагітацыйны» матэрыял. Выйшаў ён пад рубрыкай «Сваімі імёнамі», мае назву «Вялікае шчасце спадара Барзова» і прысвечаны лідару мясцовай апазіцыі.  Пра прыватнае жыццё і палітычню дзейнасць героя публікацыі газета распавядае ў зневажальнай форме.

Назіральнікі адзначаюць, што падобнага роду пасквілі ў «Бабруйскім жыцці» з'яўляюцца не ўпершыню. Напрыклад, напярэдадні выбараў у Палату прадстаўнікоў 2008 г. гэта выданне «прайшлося» па ўсіх незалежных кандыдатах і доўга потым яшчэ судзілася з імі пасля выбараў. Публікацыя выглядае як “прэвентыўны ўдар” па патэнцыйнаму кандыдату ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.