Магілёўскія сябры ГА “БАЖ” вылучылі дэлегатаў на з’езд арганізацыі


20 сакавіка у Магілёве адбыўся рэгіянальны сход мясцовых сябраў журналісцкай арганізацыі, у якім прынялі ўдзел больш за трыццаць сябраў ГА “БАЖ” і запрошаных гасцей з розных рэгіёнаў Магілёўшчыны.

У госці да магілёўскіх журналістаў таксама завіталі і сябры Праўлення ГА “БАЖ” з Мінска – намесніца старшыні арганізацыі Аліна Суравец і вядомая беларуская журналістка Таццяна Мельнічук.

Прысутныя на сходзе журналісты актыўна і зацікаўлена абмеркавалі дзейнасць арганізацыі ў мінулым годзе, выказалі свае прапановы наконт таго, якім накірункам працы ГА “БАЖ” павінна надаваць больш увагі ў бліжэйшы перыяд. Аліна Суравец і Таццяна Мельнічук адказалі на шматлікія пытанні журналістаў Магілёўшчыны.

БАЖаўцы Магілёўшчыны на сходзе вылучылі бралі дэлегатаў на з'езд ГА “БАЖ”, які адбудзецца 24 красавіка. Дэлегатамі былі абраныя магілёўскія журналісты Уладзімір Лапцэвіч, Дзяніс Васількоў, рэдактар горацкай газеты “Узгорак” Галіна Будная і журналіст з Бялыніцкага раёна Барыс Вырвіч.