Пра БАЖ
Дэкларацыя прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста
ПАВАЖАЮЧЫ сваю прафесію і ўсведамляючы яе вялікую грамадскую значнасць;
КІРУЮЧЫСЯ намерам умацоўваць давер грамадства да сродкаў масавай інфармацыі як аднаго з найбольш важных дэмакратычных інстытутаў;
ПРЫЗНАЮЧЫ Дэкларацыю Міжнароднай федэрацыі журналістаў аб прынцыпах паводзін журналістаў як стандарт прафесійных паводзін журналіста падчас атрымання, захоўвання, распаўсюду і каментавання інфармацыі;
РАЗУМЕЮЧЫ, што прафесія накладае на журналістаў асаблівую адказнасць,
сябры грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў" дэкларуюць, што яны будуць прытрымлівацца наступных прынцыпаў прафесійнай этыкі:
- ПАВАЖАЦЬ права грамадства ведаць праўду, памятаючы пры гэтым, што ніхто не можа трымаць манаполіі на ісціну.
- АБАРАНЯЦЬ права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі, свабоду выказвання.
- ІМКНУЦЦА да максімальнай дакладнасці інфармацыі, глыбіні і праўдзівасці аргументаў падчас выказвання сваіх поглядаў, пазіцый і меркаванняў.
- ПРЫЗНАВАЦЬ адкрыта і сумленна ўласныя памылкі.
- ЛІЧЫЦЬ недапушчальным плагіят, свядомае скажэнне фактаў, заведама недакладныя каментары, неабгрунтаваныя абвінавачванні, атрыманне незаконнага ўзнагароджання за распаўсюд або адмову ад распаўсюду інфармацыі.
- ПАВАЖАЦЬ іншыя погляды і меркаванні, спрыяць шырокай грамадскай дыскусіі ў сродках масавай інфармацыі.
- НЕ ДАПУСКАЦЬ дыскрымінацыі паводле расавай прыналежнасці, нацыянальнасці, спавяданай рэлігіі, полу, сексуальнай арыентацыі, палітычных і іншых поглядаў і г.д.
- ЗАХОЎВАЦЬ правы і законныя інтарэсы трэціх асоб падчас пошуку, захавання і распаўсюду інфармацыі.
- АБАРАНЯЦЬ канфідэнцыйнасць крыніц інфармацыі.
- НЕ ДАГАДЖАЦЬ тым, хто пры ўладзе, памятаць, што кантроль за дзейнасцю ўладаў з'яўляецца адной з найважнейшых функцый сродкаў масавай інфармацыі.
- ВЫКАЗВАЦЬ салідарнасць з калегамі, якія пераследуюцца за прафесійную журналісцкую дзейнасць.
- ПРЫТРЫМЛІВАЦЦА юрысдыкцыі журналісцкай супольнасці і канфлікты з калегамі старацца вырашаць без умяшання з боку ўладаў.
Вiдэа на сайце
Праўда ва ўмовах вайны, альбо Інфармацыйныя войны (Відэа "Белсату")
Госці праграмы – кіраўнік аддзелу інфармацыі «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі і дацэнт МГІМО Кірыл Коктыш.
