ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Рэдакцыйная палітыка сайта
Рэгістрацыя

Пра БАЖ

Уступленне ў БАЖ

Як стаць сябрам БАЖ?

Стаць сябрам БАЖ можа грамадзянін РБ, замежны грамадзянін або асоба без грамадзянства, якая дасягнула паўналецця, ажыццяўляе журналісцкую дзейнасць альбо ­спрыяе яе развіццю ў ­Беларусі, бярэ ўдзел у рэалізацыі мэтаў і задач БАЖ, прызнае і выконвае Статут і Дэкл­арацыю прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста.

Прыём у арганізацыю ажыццяўля­е філія БАЖ альбо, калі на тэрыторыі адміністратыўна-тэрыта­рыяльнай адзінкі адсутнічае філія, - Праўленне БАЖ.

Для ўступлення ў БАЖ неабходна перадаць кіраўніку філіі альбо ў цэнтральны офіс арганізацыі

(220030, г. Мінск, вул. Камсамольская, 7, п.32

тэл. +375 17 2036366, маб. +375 29 1267098)

наступныя дакументы:

запоўненую чытэльна, прапіснымі літарамі заяву на ўступл­енне ў БАЖ (PDF);

пісьмовыя рэкамендацыі ад двух сябраў БАЖ. (Рэкамендацыя пішацца ў адвольнай форме; абавязковыя дата, подпіс і расшыфроўка подпісу таго, хто рэкамендуе).

Пасля пацверджання прыёму ў арганізацыю Вы можаце (пры жаданні) замовіць пасведчанне сябра ГА "БАЖ". Для гэтага Вам неабходна асабіста з'явіцца ў офіс ГА "БАЖ", здаць 1 фотаздымак 30 x 40 мм і запоўненую анкету.

Той, хто з'яўляецца сябрам ГА "БАЖ" не менш за год, можа атрымаць пасведчанне сябра Міжнароднай федэрацыі журналістаў. Для гэтага трэба даслаць на адрас alsurovets@gmail.com свой фотаздымак 35 х 45 мм у электронным выглядзе (jpeg, 300 dpi) і імя-прозвішча (як у пашпарце). Напрыклад, Ivanou IVAN.jpg

 

Перавагі сяброўства ў БАЖ:

Вы робіцеся сябрам афіцыйна зарэгістраванай у Мін­істэрстве юстыцыі РБ журналісцкай арганізацыі, што падвышае Ваш статус пры выкананні прафесійных абавязкаў у розных умовах і сітуацыях. Вы можаце атрымаць пасведчанне з пячаткай, якое пацвярджае Вашу прыналежнасць да журналісцкай супольнасці.

Уступiўшы ў БАЖ, Вы аўтаматычна робіцеся сябрам Міжнароднай федэрацыі журналістаў (IFJ) - уплывовай арганізацыі, асацыяваным сябрам якой БАЖ з'яўляецца з 1997 года. Вы маеце права атрымаць пасведчанне міжнароднага ўзору, якое прызнана афіцыйным дакументам шмат у якіх краінах свету.

Вы атрымліваеце права на бясплатную прававую дапамогу ў выпадку ўзнікнення пытанняў альбо праблем, звязаных з Вашай журналісцкай дзейнасцю - у тым ліку і на прадстаўленне Вашых інтарэсаў у судзе.

Вы атрымліваеце права ўдзельнічаць у адукацыйных праграмах для журналістаў (семінарах, трэнінгах, стажыроўках і г.д.), якія ладзіць БАЖ сумесна з партнёрскімі арганізацыямі як у Беларусі, так і за яе межамі.

Вы можаце разлічваць на аператыўную падтрымку і дапамогу калег у выпадку парушэння Вашых прафесийных правоў альбо ў іншых сітуацыях, якія патрабуюць рэакцыі альбо ўмяшальніцтва з боку шырокай грамадскасці - як у Беларусі, так і за мяжой.