Глыбокае вылучыла дэлегатаў на з’езд БАЖ


У Глыбокім 27 лютага адбыўся сход сяброў суполкі ГА “БАЖ”. На ім вылучылі дэлегатаў на з’езд арганізацыі, абмеркавалі праблемы і планы.

Глыбоцкая суполка налічвае 11 сябраў. Дэлегатамі на з’езд абралі Змітра Лупача і Таццяну Смоткіну.

На сходзе ў Глыбокім прысутнічалі  старшыня грамадскага аб’яднання “БАЖ” Жанна Літвіна і намесніца старшыні Аліна Суравец. Яны разам з глыбачанамі  абмеркавалі асноўныя мерапрыемствы, запланаваныя напрацягу года – як у маштабах усёй арганізацыі, так і на ўзороўні суполкі. Асаблівую ўвагу звярнулі на з’езд ГА “БАЖ” і юбілей арганізацыі – 20-годдзе.  

Напрыканцы схода сябры глыбоцкай суполкі прапанавалі правесці карпаратыўны фэст “БАЖынкі” на Глыбоччыне, бо гэты край славіцца сваёй прыгажосцю і гасціннасцю.