Барысаўская суполка вылучыла дэлегатаў на з’езд БАЖ
12 лютага на сходзе Барысаўскай суполкі ГА “БАЖ” вылучылі дэлегатаў на з’езд ГА “БАЖ” – Аляксандра Зянкова і Анатоля Букаса.
У суполцы налічваецца 16 сябраў арганізацыі. На сходзе яны абмеркавалі планы на 2015 год, сярод якіх – прэс-тур па гістарычнага мясцінах барысаўскага рэгіёна. Гэта мае быць мерапрыемства не толькі для сябраў суполкі, але і для журналістаў з іншых рэгіёнаў. Барысаўскія сябры ГА “БАЖ” збіраюцца актыўна ўдзельнічаць у агульнабажаўскіх мерапрыемствах.
Размова ішла і пра наступствы прыняцця паправак у закон “Аб СМІ”. Журналістаў цікавіла, якія крокі будзе рабіць ГА “БАЖ” у звязку з гэтым. Асаблівую занепакоенасць выклікае пункт датычна адказнасці ўладальнікаў сайтаў за кантэнт, уключна з каментарамі наведнікаў.
Галоўны рэдактар газеты «Борисовские новости» Анатоль Букас распавёў пра праблемы, з якімі даводзіцца сутыкацца яго выданню: “БН” пры дапамозе мясцовых ідэолагаў выціскаюць з гандлёвых кропак, а неўзабаве газету выклікаюць у суд у сувязі з адной з публікацый (падрабязнасці пра гэта – найбліжэйшымі днямі на нашым сайце).
22 студзеня дэлегатаў на з’езд вылучылі ў Гродне, 5 лютага – у Маладзечне.
Нагадаем, што ІХ з’езд ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прызначаны на 24 красавіка бягучага года. Рада арганізацыі вызначыла квоты і механізм вылучэння дэлегатаў. Падрабязная інфармацыя пра механізм вылучэння дэлегатаў – тут.
На гэтую ж тэму:
Гродзенскія БАЖаўцы вылучылі дэлегатаў на з’езд арганізацыі (ФОТА)
Працягваецца вылучэнне дэлегатаў на з’езд ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”