ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Рэдакцыйная палітыка сайта
Рэгістрацыя

Навiны

"Пасядзелкі-2006" для беларускіх журналістаў

17 красавіка ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" зладзіла нефармальную сустрэчу для беларускіх журналістаў, што адбылі ў канцы сакавіка адміністратыўнае пакаранне. Спатканне з сімвалічнай назвай "Пасядзелкі-2006" прайшло ў лесе пад Мінскам.

Пракуратура г.Мінска не лічыць, што правы журналістаў былі парушаныя

Пракуратура г.Мінска не знайшла падставаў для прыняцця захадаў пракурорскага рэагавання, разгледзеўшы скаргу БАЖ аб парушэнні правоў журналістаў, што апынуліся за кратамі ў канцы сакавіка.

МЗС абураецца спыненнем рэтрансляцыі БТ у Літве

Міністэрства замежных спраў Беларусі лічыць спыненне рэтрансляцыі праграм БТ на літоўскай тэрыторыі парушэннем двухбаковых пагадненняў. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-службы МЗС ад 13 красавіка.

Гродзенскія ўлады не лічаць правы журналістаў парушанымі

Гродзенскія ўлады не збіраюцца пераглядаць сваіх рашэнняў аб прыцягненні ад адміністратыўнай адказнасці шэрагу журналістаў, а прымененыя да іх карныя санкцыі лічаць правамоцнымі.

ГУУС Мінгарвыканкама не ўбачыў парушэння правоў затрыманых журналістаў

ГУУС Мінгарвыканкама не лічыць, што былі парушаныя правы журналістаў, затрыманых і змешчаных у спецпрымальнік на Акрэсціна ў канцы сакавіка.

Еўрапейская федэрацыя журналістаў прыняла рэзалюцыю па Беларусі

На штогадовай сустрэчы Еўрапейскай федэрацыі журналістаў, якая праходзіла з 7 па 9 красавіка ў горадзе Блед (Славенія), была прынята рэзалюцыя з заклікам да беларускіх уладаў спыніць пераслед супрацоўнікаў беларускіх і замежных медыяў.

Пакаранне для Антона Філімонава - 2,5 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай

2 з паловай гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на 2 гады - такое пакаранне вызначыў сёння суд Першамайскага раёна г. Мінска для Антона Філімонава.

Пракурор запатрабавала для А. Філімонава 4 гады пазбаўлення волі

Рашэнне суда па крымінальнай справе ў дачыненні да Антона Філімонава і яшчэ траіх падлеткаў будзе агучана сёння ў 17.00 (суд Першамайскага раёна; Талбухіна, 9).

Калегі Веранікі Чаркасавай вылучаюць новую версію яе забойства

10 красавіка на сайце “Беларускі партызан” з’явіўся артыкул пад назвай “Цана жыцця (новая версія прычын забойства Веранікі Чаркасавай)”, аўтарства якога належыць Творчай майстэрні “Агенцтва журналісцкіх расследаванняў“.

Суд па справе А. Філімонава і яшчэ траіх падлеткаў працягнецца 11 красавіка

Слуханні па крымінальнай справе, адным з абвінавачаных па якой праходзіць Антон Філімонаў, працягнуцца ў Першамайскім раённым судзе 11 красавіка.

Старонкі