ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Рэдакцыйная палітыка сайта
Рэгістрацыя

Навiны

У Віцебску аштрафаваныя распаўсюднікі недзяржаўных газет

Суд Чыгуначнага раёна Віцебска 26 чэрвеня аштрафаваў грамадскіх актывістаў Барыса Хамайду і Алеся Мудрычэнку за распаўсюд недзяржаўных газет, - паведамляе газета "Витебский курьер М" у нумары за 30 чэрвеня.

Рэкламнае агенцтва адмовілася супрацоўнічаць з недзяржаўнай газетай

Рэкламнае агенцтва "Аранжавы дэльфін" адмовілася размясціць рэкламную прадукцыю недзяржаўнай газеты "Мясцовы час" (ААТ "Выдавецкі дом "Інтэкс-прэс") на тумбах аб'яваў і ў аўтобусах Пінска пад час падпісной кампаніі ў чэрвені.

У аддзяленні "Белінвестбанку" адмовіліся прыняць ахвяраванні ў падтрымку "Нашай Нівы"

Грамадзянін, які пералічыў праз Аршанскае аддзяленне "Белінвестбанку" грошы ў падтрымку газеты "Наша ніва", у той жа дзень па просьбе супрацоўнікаў банку вымушаны быў забраць іх назад. Патлумачыць сваю просьбу супрацоўнікі банку не змаглі.

"Карикатурный скандал" в Страсбурге

"Нет ни одной религии, которая может стоять над критикой. Нет ни одного человека, который может стоять над критикой", - заявил депутат Парламентской Ассамблеи Совета Европы от Великобритании Майкл Хэнкок, выступая на сессии ПАСЕ, проходящей в Страсбурге.

Карэспандэнта "Intex-press" не пусцілі на сход камуністаў

Карэспандэнта незалежнай газеты "Intex-press" Руслана Гарбачова не дапусцілі 23 чэрвеня на сумесны сход сябраў баранавіцкіх арганізацый КПБ і ПКБ.

У Літве абмяркоўваюць новую рэдакцыю закона аб сродках масавай інфармацыі

Зараз у Літве адбываецца абмеркаванне новай рэдакцыі Закона аб грамадскай інфармацыі - адпаведніку нашага Закона аб друку і іншых СМІ.

Прадстаўнікі БАЖ наведалі Гродна

22 чэрвеня прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) - старшыня Камісіі па этыцы Сяргей Законнікаў, кіраўнік Цэнтру прававой абароны СМІ Міхаіл Пастухоў і юрыст Юры Тапарашаў - наведалі Гродна, дзе правялі сустрэчу з мясцовымі журналістамі і грамадскімі актывістамі.

"Комсомольская правда в Белоруссии" аштрафаваная на 60 млн. рублёў

Суд Савецкага р-на г. Мінска 22 чэрвеня часткова задаволіў зыск кіраўніка Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Аляксандра Шпілеўскага да выдаўца газеты "Комсомольская правда в Белоруссии" - ЗАТ "БелКП-ПРЕСС", пастанавіўшы спагнаць з яго 60 млн. рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды.

Что же следует из ответа Минюста?

Может ли журналист писать о судебных процессах до вступления приговора в законную силу?

Тэрмін зняволення Я. Рыбакова скарочаны на 2 гады

Тэрмін турэмнага зняволення Ягора Рыбакова, экс-старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, скарочаны адразу на 2 гады, - паведаміла днямі Радыё "Свабода".

Старонкі