Карэспандэнта "Intex-press" не пусцілі на сход камуністаў
Карэспандэнта незалежнай газеты "Intex-press" Руслана Гарбачова не дапусцілі 23 чэрвеня на сумесны сход сябраў баранавіцкіх арганізацый КПБ і ПКБ.
Рэкламнае агенцтва "Аранжавы дэльфін" адмовілася размясціць рэкламную прадукцыю недзяржаўнай газеты "Мясцовы час" (ААТ "Выдавецкі дом "Інтэкс-прэс") на тумбах аб'яваў і ў аўтобусах Пінска пад час падпісной кампаніі ў чэрвені. Пасля пераліку Выдавецкім домам грошай РА "Аранжавы дэльфін" (якое з'яўляецца манапалістам на рынку размяшчэння рэкламы ў аўтобусах і на афішных тумбах у Пінску) нечакана адмовілася выконваць свае абавязкі.
У размове з начальнікам карпункта Віктарам Ярашуком прадстаўнік рэкламнага агенцтва заявіў, што гарадскія ўлады не рэкамендавалі размяшчаць рэкламу "Мясцовага часу" на падведамасных агенцтву плошчах.
Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"