Прадстаўнікі БАЖ наведалі Гродна

22 чэрвеня прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) - старшыня Камісіі па этыцы Сяргей Законнікаў, кіраўнік Цэнтру прававой абароны СМІ Міхаіл Пастухоў і юрыст Юры Тапарашаў - наведалі Гродна, дзе правялі сустрэчу з мясцовымі журналістамі і грамадскімі актывістамі.

Сп. Законнікаў спыніўся на пытаннях выканання прынцыпаў журналісцкай этыкі ў сучасных умовах, асабліва засяродзіўшыся на працы журналістаў недзяржаўных СМІ. У працэсе дыскусіі суразмоўцы пагадзіліся, што, як бы цяжка ні было сёння працаваць журналістам у Беларусі, этыка ў працы знікаць не павінна. А менавіта - што чалавек публічнай прафесіі, якой з'яўляецца журналісцкая, павінен ўсведамляць: напісанае застаецца.
Міхаіл Пастухоў засяродзіў увагу прысутных на юрыдычных аспектах журналісцкай працы. Асабліва карыснымі сталі практычныя рэкамендацыі адносна вырашэння розных канфліктных сітуацый, якія здараюцца падчас выканання свайго прафесійнага абавязку.
У заключэнне госці адказалі на шматлікія пытанні супрацоўнікаў газет, электронных СМІ, інтэрнэт-сайтаў.

Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"