Прэмія імя Фрэдэрыка Басціа для журналістаў (Да 31 ліпеня)
Фундацыя "Reason" прапануе штогадовую прэмію ў галіне журналістыкі для спецыялістаў, якія працуюць у справе прасоўвання свабоды. Прэмія імя Фрэдэрыка Басціа - французскага ліберальнага эканаміста, палітыка і эсэіста, прыхільніка свабоднага рынку і аховы індывідуальных правоў - прысуджаецца за дасягненні ў галіне журналістыкі. Конкурсныя працы мусяць мець шырокі ўплыў, актуальнасць, дасціпнасць, крэатыўны падыход і г.д.
Конкурсныя працы памерам не больш за 5 тыс. словаў мусяць быць апублікаваныя ў перыяд з 1 ліпеня 2014 года па 30 чэрвеня 2015 года.
Конкурс адкрыты для пісьменнікаў, журналістаў і фрылансераў з усяго свету.
Прэмія за першае месца ў конкурсе складае 10 тыс. даляраў ЗША, за другое - 5 тыс. даляраў ЗША, за трэцяе - 1 тыс. даляраў ЗША.
Дэдлайн - 31 ліпеня 2015 года. Каб падаць заяўку, націсніце сюды.