Open Society Foundation: Стыпендыі для журналістаў-інаватараў (да 3 жніўня)
Стыпендыяльная праграма інстытута "Адкрытае грамадства" прызначана для журналістаў, зацікаўленых ў стварэнні новых падыходаў да рашэння сацыяльных праблемаў.
Атрымаць стыпендыі могуць спецыялісты з розных краін свету, якія падтрымліваюць ідэі дасягнення дэмакратыі і празрыстасці, "ідэйных прадпрымальнікаў", якія кідаюць выклік традыцыйнаму ладу мыслення.
Стыпендыяты атрымаюць магчымасць прайсці праграму ў адным з офісаў "Адкрытага грамадства" у Бруселі, Нью-Ёрку, Вашынгтоне, Лондане ці Будапешце альбо ў рэгіянальных аддзяленнях арганізацыі.
Праекты стыпендыятаў мусяць быць прысвечаны распрацоўцы новых стратэгіяў і падыходаў да вырашэння сацыяльных праблемаў. Стыпендыяты могуць працаваць над стварэннем дакладаў, блогаў, кніг, інавацыйных праектаў у галіне грамадскай адукацыі, ладзіць новыя кампаніі і мерапрыемствы, засноўваць арганізацыі і г.д.
Тэмы праектаў маюць адпавядаць наступным мэтам "Адкрытага грамадства":
правы чалавека,
празрыстасць урада,
доступ да інфармацыі і правасуддзя,
развіццё грамадскай супольнасці,
сацыяльная інтэграцыя.
У дадатак да стыпендыі арганізатары могуць кампенсаваць транспартныя выдаткі, кошт удзелу ў канферэнцыях і часткова аплочваюць выдаткі на рэалізацыю даследванняў. Дэдлайн - 3 жніўня 2015 года. Каб падаць заяўку на ўдзел у стыпендыяльнай праграме, націсніце сюды.