Запрашаем на выставу "Сучасная фатаграфія Лацінскай Амерыкі"
Сучасная фатаграфія Лацінскай Амерыкі — terra incognita для нашай часткі свету. Цяпер маем магчымасць параўноўваць свае ўяўленні пра лацінаамерыканскую культуру, сфармаваныя чытаннем Хорхэ Люіса Борхэса і Габрыеля Гарсіі Маркеса, музыкаю Антоніў Карлуса Жабіма і пералівамі народных пасадас, жывапісам Давіда Альфара Сікейраса, Д’ега Рывэры і Фрыды Калё, з тым, як гэтая культура ўвасабляе сябе ў фатаграфіі. Творы сучасных фатографаў Бразіліі і Аргентыны, Уругваю і Мексікі адрозніваюцца міжсобку, як самыя культуры гэтых краінаў, падобныя здалёк, але істотна розныя пры непасрэдным судакрананні з імі.
Алехандра Альмарас, Аргентына; Ірына Вэрнінг, Аргентына; Андрэс Вэртэйм, Аргентына; Жузэ Дыніс, Бразілія; Кале, Бразілія; Т’ягу Каэллю, Рэжыс Дуартэ, Бразілія; Кляўд’ю Мэнэгечы, Бразілія; Ліліяна Малера, Уругвай; Давід Муннёс, Аргентына; Хасэ Пілёнэ, Уругвай; Леапоўду Пленц, Бразілія; Ян Сміт, Мексіка
Пры падтрымцы Дзяржаўнага музейна-выставачнага комплексу «РОСИЗО» Міністэрства культуры Расіі, Фонду развіцця і падтрымкі мастацтва «Айрыс» і Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Асабістая падзяка Яўгенію Беразнеру, Ірыне Чмыровай і Андрэю Бастунцу, без высілкаў і намагання якіх выстава не адбылася б.
Уваход: 25 000.