У Магілёве абмеркавалі праблемы карупцыі
У Магілёве 21 чэрвеня адбыўся чарговы круглы стол, прысвечаны абмеркаванню праблемы карупцыі і стану спраў у эканоміцы Магілёўскай вобласці.
Мерапрыемства традыцыйна праходзіла ў грамадскім цэнтры “Кола”, удзел у ім прынялі каля двух дзесяткаў журналістаў і спецыялістаў у галіне сельскай гаспадаркі з розных рэгіёнаў Магілёўшчыны. У якасці арганізатараў круглага стала выступілі сябры ГА “БАЖ” і Выдавецкі цэнтр Магілёўскай рэгіянальнай кааліцыі дэмакратычных сіл.
Падчас сустрэчы былі заслуханы даклады чатырох экспертаў, якія зрабілі падрабязны аналіз стану спраў з карупцыйнай злачыннасцю ў Магілёўскай вобласці, а таксама на прыкладзе канкрэтных рэгіёнаў разгледзелі перспектывы развіцця сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Магілёўшчыны.
Пасля гэтага адбылася ажыўленая дыскусія, падчас якой журналісты задавалі цікавячыя іх пытанні экспертам і атрымлівалі на іх адказы. Кожны ўдзельнік круглага стала мог выказаць сваё меркаванне наконт шляхоў вырашэння праблемы карупцыйнай злачыннасці ў Магілёўскай вобласці і ў краіне цалкам.
Найбольш цікавыя выступы экспертаў і меркаванні журналістаў будуць апублікаваныя ў маланакладных выданнях Магілёўшчыны.
Сябры ГА “БАЖ” таксама абмеркавалі перспектывы далейшага развіцця маланакладнай прэсы ў рэгіёне, выказалі свае меркаванне наконт таго, якія агульныя мерапрыемствы неабходна правесці ў другой палове 2015 года.