Судзіць нашага калегу Алеся Леўчука будуць у пятніцу (абноўлена)
Суд над журналістам прызначаны на 10:00 у пятніцу 26-га чэрвеня па адрасе: г. Брэст, вул. Леванеўскага, 1.
23 чэрвеня сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” быў выкліканы ў міліцыі Ленінскага раёна Брэста, дзе супраць журналіста быў складзены пратакол аб адміністрацыйным пакаранні. Складаў пратакол старэйшы лейтэнант міліцыі Барыс Дзмітрук, які звінаваціў журналіста ў парушэнні парадку вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ.
Нагодай, паводле супрацоўніка міліцыі, ёсць рэпартаж на тэлеканале “Белсат”, дзе распавядаецца пра новае дасягненн вядомага футбаліста клуба “Дынама-Брэст” Рамана Васілюка, які першым з гульцоў зрабіў 100 галявых перадач у матчах чэмпіяната Беларусі ў вышэйшай лізе. Сам Васілюк, апытаны міліцыяй, не аспрэчыў факт свайго інтэрв’ю тэлеканалу “Белсат” і ня бачыць у гэтым нічога кепскага.
Сёння ж, 24 чэрвеня, журналіст даведаўся, што супраць яго рыхтуецца яшчэ адзін адміністрацыйны працэс.
Нагадаем, што на падставе згаданага артыкула Алеся Леўчука судзілі ўжо двойчы: напрыканцы 2014 года незалежны журналіст быў пакараны пакараны штрафам памерам 40 базавых велічынь (6 мільёнаў рублёў), а сёлета ў сакавіку – штрафам у памеры 21 базавай велічыні (3 мільёна 780 тысяч рублёў), прычым другі суд адбыўся без удзелу самога фрылансера.
Каментары: