Што рабіць, калі ў вас патрабуюць дакументы?
Па-першае, трэба спакойна ўдакладніць, хто гэта робіць. Такое права маюць супрацоўнікі міліцыі ці органаў аховы, калі падзеі адбываюцца на рэжымным аб’екце. Зразумела, калі супрацоўнік міліцыі ў форме, дакументы трэба паказаць. Але пажадана ўдакладніць асобу, якая іх патрабуе, і запытаць, з якой нагоды. Бо, паводле арт. 25 закона “Аб органах унутраных спраў”, іх супрацоўнікі маюць права правяраць дакументы, якія пацвярджаюць асобу...
Парады ад Андрэя Бастунца, намесніка старшыні ГА “БАЖ”