Гродзенская журналістка перамагла ў конкурсе Беларускага архіва вуснай гісторыі
Ірына Новік перамагла ў конкурсе відэаінтэрв’ю, які ладзіў Беларускі архіў вуснай гісторыі сумесна з моладзевай грамадскай арганізацыяй “Гісторыка”. Удзельнікам было прапанавана зрабіць размову з сваякамі альбо знаёмымі, што былі сведкамі цікавых гістарычных падзей.
Успамінамі з Ірынай дзяліўся жыхар Слоніма Міхаіл Іванавіч Ракевіч – унікальны сведка часу, які распавёў журналістцы гісторыю сваёй сям’і.
У конкурсе ўдзельнічалі 20 працаў з усёй Беларусі, а пераможцу вызначала экспертная група.
Ірына Новік піша тэксты і здымае фота і відэа для гродзенскага праекту “Твой Стыль”, а таксама выкладае ва “Універсітэце Залатога веку”.