Навіны партнёраў напачатку траўня


У Бангладэшы забіты трэці блогер за тры месяцы

Літву заклікаюць цалкам адмяніць артыкулы аб дыфамацыі

Буркіна-Фасо забараніла жывое вяшчанне напярэдадні прэзідэнцкіх дэбатаў

Суд у М’янме апраўдаў салдат, падазраваных у забойстве журналіста

“Нападения на прессу” издание 2015 года (Комитет защиты журналистов)

***********

У Бангладэшы забіты трэці блогер за тры месяцы

12 мая ў горадзе Сілхет, недалёка ад мяжы з Індыяй, радыкальныя ісламісты напалі з нажамі на секулярысцкага блогера, 33-гадовага Ананта Біджой Дас, які пісаў для сайта “Mukto-Mona”, прысвечанага грамадзянскім свабодам. Заснавальнік сайта, амерыканец бангладэшскага паходжання, быў забіты два месяцы раней, падчас наведвання Дакі. Паводле чутак, абодва забітыя былі ў спісе атэістаў-блогераў, якіх пераследуюць радыкальныя ісламісты. Таксама такім жа жорсткім чынам быў забіты блогер 15 лютага.

Літву заклікаюць цалкам адмяніць артыкулы аб дыфамацыі

“Міжнародны інстытут прэсы” і “Артыкул 19” вітаюць праект рэфармавання заканадаўства Літвы, які адмяняе крымінальны артыкул аб абразе і паклёпе супраць прадстаўнікоў улады. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэтыя артыкулы будуць перанесены ў адміністрацыйны кодэкс. Аднак праваабарончыя арганізацыі выявілі, што праект не датычыцца агульнага артыкула аб паклёпе (арт. 154), які прадугледжвае да двух гадоў зняволення. Арганізацыі заклікаюць адмяніць крымінальныя артыкулы цалкам.

Буркіна-Фасо забараніла жывое вяшчанне напярэдадні прэзідэнцкіх дэбатаў

У Буркіна-Фасо рэгулятыўны орган забараніў жывую трансляцыю на радыё і ТБ на тры месяцы. “Рэпарцёры без межаў” заклікаюць адмяніць гэты акт цэнзуры, бо грамадству вельмі неабходны жывыя інтэрактыўныя дэбаты напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. У Буркіна-Фасо 31 кастрычніка 2014 года быў скінуты прэзідэнт Блэз Кампаорэ, які кіраваў краінай 27 гадоў і планаваў змяніць канстытуцыю для свайго далейшага пераабрання. Выбары прызначаны на кастрычнік 2015-га, а пакуль што краіна перажывае “дэмакратычны пераход”.

Суд у М’янме апраўдаў салдат, падазраваных у забойстве журналіста

Ваенны суд у М’янме таемна апраўдаў двух салдат, якіх абвінавачвалі ў забойстве журналіста, вядомага як Пар Джый (Par Gyi). Журналіста затрымалі салдаты 30 верасня мінулага году, каб дапытаць наконт арміі карэнскіх паўстанцаў. Пазней цела журналіста знайшлі пахаваным, з мноствам пераломаў і слядамі ад пяці выстралаў. Прадстаўнікі арміі расказалі сваю версію, што журналіст выхапіў зброю і спрабаваў збегчы. МФЖ і яе філія Паўднёваазіяцкі саюз журналістаў партабуюць новага поўнага раследавання.

“Нападения на прессу” издание 2015 года (Комитет защиты журналистов)

Медиавойны создают информационный вакуум в Украине

Репортаж «в одиночку»: чем больше фрилансеров, тем меньше поддержки и выше риск

Гибель гласности: как провалилась попытка России построить более открытое общество