Анатоль Гуляеў зноў узначаліў Камісію па этыцы
На гэтым тыдні адбылося першае пасля з’езду ГА “БАЖ” пасяджэнне Камісіі па этыцы ў абноўленым складзе: да “ветэранаў” Анатоля Гуляева, Марыны Загорскай, Валерыя Карбалевіча і Дзмітрыя Падбярэзскага далучыліся Анджэй Пачобут, Сяргей Ваганаў і Таццяна Рэвяка.
Мэтай сходу было абранне старшыні – ім стаў Анатоль Гуляеў. “Не скажу, што быў моцна гэтым узрадаваны, паколькі стан перманентнага канфлікту – не найлепшы стан. А гэта для старшыні Камісіі па этыцы амаль норма, – прызнаецца журналіст. – Усякае рашэнне Камісіі спараджае незадаволенасць як мінімум аднаго з бакоў канфлікту, а часта і абодвух. А часта і тых, хто наогул бокам канфлікту не з’яўляецца...”
Працяг чытайце ў аўтарскай калонцы Анатоля Гуляева.