Заканчваецца прыём заявак на журналісцкую стыпендыю імя Вацлава Гавела! (Да 31 мая)


Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода прымае заяўкі на журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гавела на 2015-2016 акадэмічны год. У межах праграмы ўдзельнікі атрымліваюць стыпендыю, а таксама пакрыццё выдаткаў на пражыванне ў Празе і транспартных выдаткаў да Прагі і назад.

Працягласць праграмы – восем месяцаў, у тым ліку адзін месяц стажыроўкі ў мясцовым бюро на пачатку праграмы і адзін – напрыканцы.

Стыпендыятам можа быць прапанавана магчымасць прадставіць праекты, звязаныя з іх журналісцкай дзейнасцю, і атрымаць фінансаванне пасля стыпендыяльнай праграмы.

Для ўдзелу ў конкурсе патрэбны як мінімум двухгадовы досвед працы ў журналістыцы і валодане англійскай мовай.

У 2011-2012 гадах стыпендыятам прэміі імя Вацлава Гавела ад Беларусі быў Франак Вячорка. У 2014-2015 гадах стыпендыятам стала журналістка тэлеканалу «Белсат» Ганна Любакова.​

Больш падрабязная інфармацыя і інструкцыя па афармленні дакументаў:

ПА-РУСКУ

ПА-АНГЕЛЬСКУ