Навіны партнёраў у красавіку
Грэцкага журналіста асудзілі на 26 месяцаў турмы за паклёп на камерсанта
Правы журналістаў у Еўропе – сайт
Пажыццёвыя тэрміны егіпецкім журналістам за працу
Францыя і Канада прымаюць антытэрарыстычнае заканадаўства
Расул Джафараў асуджаны на 6,5 гадоў турмы
Журналісцкія арганізацыі патрабуюць раследаваць забойствы двух журналістаў у Кіеве
*****
Грэцкага журналіста асудзілі на 26 месяцаў турмы за паклёп на камерсанта
Грэцкага журналіста Костаса Ваксеваніса асудзілі на 26 месяцаў турмы за паклёп, з адтэрміноўкай на тры гады. Па абваінавачанні, журналіст ў сваім раследчым часопісе “HotDoc” паклёпнічаў на вядомага бізнэсмэна, даводзячы пра яго ролю ў Кіпрскім фінансавым крызісе 2012 – 2013 гг. Журналіст спрабаваў даказаць сваю невінаватасць, прадстаўляючы афіцыйныя дакументы. На яго думку, суд несправядліва не прыняў да ўвагі грунтоўнае раследаванне; журналіст будзе апеляваць супраць прысуду да пераможнага канца, г.зн. у Еўрапейскі суд па правах чалавека. Еўрапейская практыка мае рашэнні, што турэмнае зняволенне за паклёп з’яўляецца несправядлівай мерай і парушае свабоду выказвання. Журналіст можа пайсці ў турму, калі чарговы раз атрымае падобнае абвінавачанне; разам з тым, як паведамляе “Інстытут свабоды прэсы”, яго чакаюць яшчэ 42 судовыя справы. У 2013 годзе Костас Ваксеваніс быў апраўданы ў справе аб парушэнні недатыкальнасці прыватнага жыцця. Тады журналіст апублікаваў спіс падазраваных ва ўхіленні ад падаткаў і іх банкаўскіх рахункаў.
Правы журналістаў у Еўропе – сайт
Савет Еўропы анансаваў сайт, дзе ў базу дадзеных уносяцца выпадкі парушэнняў правоў і свабод журналістаў. У базу ўносцца пытанні, што датычацца артыкула 10 “Еўрапейскай канфенцыі правоў чалавека” – свабода выказвання і інфармацыі. Выпадкі класіфікуюцца па катэгорыях, па крыніцы і ступені пагрозы, і г.д. Цікава, што з 42-х выпадкаў, якія дагэтуль апісаны ў базе, у пераважнай колькасці крыніца пагрозы – дзяржава. Партнёрамі платформы з’яўляюцца МФЖ/ЕФЖ, “Рэпарцёры без межаў”, “Артыкул 19”, і інш. Платформа не з’яўляецца інструментам маніторынгу, а накіравана на павышэнне магчымасці СЕ рэагаваць на выклікі і ўзаемадзейнічаць з іншымі міжнароднымі арганізацыямі.
Пажыццёвыя тэрміны егіпецкім журналістам за працу
16 красавіка МФЖ, “Рэпарцёры без межаў” выступілі супраць прысудаў некалькім егіпецкім журналістам. Паводле МФЖ, 13 чалавек асуджаны на пажыццёвае зняволенне, адзін – да смяротнага пакарання. Усе яны былі арыштаваны ў жніўні 2013 года падчас асвятлення дэманстрацый у краіне у падтрымку скінутага прэзідэнта Мухамеда Мурсі. Журналістаў абвінавацілі ў распаўсюдзе хлуслівых звестак і стварэнні хаоса. Журналісцкія арганізацыі настойваюць на невінаватасці журналістаў, што яны толькі асвятллі грамадскія настроі і падзеі; як звычайна, журналісты і свабода прэсы сталі першай ахвярай палітычнага канфлікта.
Францыя і Канада прымаюць антытэрарыстычнае заканадаўства
Адразу ў дзвюх краінах з моцнымі дэмакратычнымі традыцыямі грамадскасць абураецца новымі законапраектамі, накіраванымі на змаганне з тэрарызмам. Ніл Муйжніекс, камісар па правах чалавека, раскрытыкаваў законапраект французскага ўрада: “тэрарысты хочуць аслабіць нашу дэмакратыю, забіваючы журналістаў і карыкатурыстаў за тое, што яны публікуюць, забіваючы нявінных людзей на аснове іх рэлігіі ці меркаванняў, забіваючы афіцэраў паліцыі. Мы павінны зрабіць ўсё магчымае, каб спыніць іх. І закон аб выведцы, здаецца, не самы лепшы адказ.” Выкарыстанне мікрафонаў, геатэгаў, перахоп камунікацый падрывае тайну карэспандэнцыі, канфідэнцыйнасць журналісцкіх крыніц і нават адвакацкую тайну. Прыблізна такую праблему ўздымае журналісцкая супольнасць Канады наконт прапанаванага закона супраць тэрарызма (Bill C-51: Anti-Terrorism Act, 2015). На думку 179 тысяч канадцаў, законапраект неабдуманы, нават небяспечны і разбурае каштоўнасці дэмакратыі, правоў і свабодаў.
Расул Джафараў асуджаны на 6,5 гадоў турмы
Праваабаронцу Расула Джафарава асудзілі на 6 з паловай гадоў знволення па абвінавачанні ва ўхіленні ад падаткаў, у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці і перавышэнні паўнамоцтваў. Джафараў быў арыштаваны 2 жніўня 2014. Усе абвінавачванні звязаныя з дзейнасцю незарэгістраванай НДА “Клуб правоў чалавека”, якая неаднаразова беспаспяхова спрабавала прайсці дзяржаўную рэгістрацыю. Азербайджанскія праваабаронцы ўключылі Джафарава ў спісы палітычных зняволеных, а “Міжнародная Амністыя” прызнала яго вязнем сумлення. “Артыкул 19” далучыўся да кааліцыі “Спорт за правы” (Sport for Rights), патрабуючы зняцця абвінавачанняў і вызвалення Джафарава з-пад арышту. Кааліцыя заклікае “Еўрапейскі Алімпійскі Камітэт” стварыць працоўную групу, каб разгледзець выпадкі парушэння правоў чалавека Азербайджанам, асабліва напярэдадні першых Еўрапейскіх гульняў, запланаваных на чэрвень 2015 года.
Журналісцкія арганізацыі патрабуюць раследаваць забойствы двух журналістаў у Кіеве
Журналісцкая супольнасць, праваабарончыя арганізацыі выказваюць спачуванні і абуранасць забойствам прарасійскага журналіста ва Украіне Алеся Бузіны. МФЖ/ЕФЖ, таксама прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ Дуня Міятавіч заклікалі правесці тэрміновае аб’ектыўнае раследаванне забойства Бузіны, і таксама забойства Сяргея Сухабока, што адбылося ў Кіеве 13 красавіка.