БРЭСТ: Беларускі зялёны партал шукае журналістаў для стварэння рэдакцыі ў Брэсце

greenbelarus.info

Запрашаюць да супрацы журналістаў з Брэста і вобласці для напісання актуальных мясцовых экалагічных навін.

Калі Вас цікавіць экалагічная тэматыка, ёсць час і імпэт паспрабаваць сябе ў гэтай галіне, творчая каманда Беларускага зялёнага партала прапануе Вам перспектыўнае доўгатэрміновае супрацоўніцтва.

Ад Вас чакаюць:

- досвед журналісцскай / рэдактарскай працы;

- навыкі напісання інтэрв'ю, артыкулаў, нататак, кароткіх аператыўных навінаў па прынцыпах інтэрнэт-журналістыкі;

- валоданне пісьмовай і вуснай беларускай і рускай мовамі;

- досыць высокі ўзровень валодання камп’ютарам і офіснымі праграмамі;

- праактыўнасць, хуткасць рэагавання і адказнасць;

- пачуцце гумару вітаецца.

Арганізатары будуць радыя, калі Вы як мясцовыя жыхары, самі зможаце прапанаваць тэмы па асвятленню брэсцкіх экапраблем і іх рашэнняў.

Са свайго боку абяцаюць:

- павышэнне кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах;

- магчымасць росту і коўчынг;

- удзел у экалагічных мерапрыемствах і карпаратывах;

- цікавыя івэнты і наведванне семінараў, канферэнцый;

- разнастайную дапамогу і падтрымку;

- дружную творчую каманду.

 

Свае рэзюмэ, прыклады матэрыялаў і матывацыйны ліст дасылайце на электронную пошту: greenbelarus.editor@gmail.com да 23 красавіка ўключна.