Культ-туры: як будаваць аналітычны тэкст (ДА 24 САКАВІКА)
Адукацыйны курс. Мінск-Вільня, 28.03.2015—31.05.2015.
Ці існуе айчынная культур-аналітыка? Калі ёсць аўтары, навошта слухаць крытыкаў? Аналітык – аўтар ці каментатар? Ухваляць ці “мачыць”? Чаго (і каго) баіцца айчынная культур-крытыка? Ці можа аналітыка быць аб’ектыўнай? Дзе шукаць сюжэты для аналітычных выказанняў і што рабіць з крытыкай крытыкі? Як эфектыўна пісаць пра спрэчнае ці тое, што недаспадобы? Чаму, нарэшце, без культурнай экспертызы культпрацэс няпоўны?
На гэтыя і іншыя гарачыя пытанні будзем шукаць адказы ў межах курса па культурніцкай аналітыцы разам з Максімам Жбанковым – культуролагам, журналістам, кіраўніком спецыялізацыі “журналістыка” Беларускага Калегіюма. Друкуецца на сайтах naviny.by, “Наше мнение”, experty.by. Аўтар і вядучы праграм на “Беларускім Радыё Рацыя” і тэлеканале “Белсат”. Аўтар кнігі “No Style. Белкульт паміж Дажынкамі і Вудстакам”.
Удзельнікі курсу даведаюцца:
- Як рабіць аналітыку культуры і чаму гэта варта высілкаў;
- Як зрабіць аналітычны тэкст прывабным і эфектыўным;
- Навошта пісаць пра “нязручных” аўтараў і спрэчныя тэксты;
- Што лепш для аналітыка: аб’ектыўнасць ці суб’ектыўнасць;
- Што трэба ведаць, каб якасна пісаць пра музыку, кіно, літаратуру і арт-падзеі;
- Як і калі карыстацца рознымі фарматамі аналітычнага выказвання (рэцэнзія, калонка, круглы стол, аналітычны артыкул, гонза-рэпартаж).
Усе тэмы курсу будуць разглядацца ў максімальна практычным фармаце, з разборам канкрэтных медыятэкстаў (айчынных і замежных), а таксама практычных заданняў, выкананых удзельнікамі курсу. Фактычна курс будзе працаваць як творчы семінар па засваенні практык аналітычнага чытання культпрацэсу і эфектыўнага выказвання на ягонай падставе.
ДА ЎДЗЕЛУ ЗАПРАШАЮЦЦА:
Журналісты з Мінска і рэгіёнаў, выпускнікі факультэтаў журналістыкі альбо школ маладога журналіста, а таксама студэнты, зацікаўленыя ў пазначанай праблематыцы.
ТЭРМІНЫ:
Курс “Культ-туры: як будаваць аналітычны тэкст” стартуе ўстановачным заняткам 28 сакавіка 2015 года ў Мінску і завяршаецца заключнай сесіяй 30-31 мая 2015 года ў Вільні. Асноўная частка курсу будзе ладзіцца дыстанцыйна на платформе Moodle.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца ад сябраў ГА «БАЖ» па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «Culture») ДА 24 CАКАВІКА 2015 ГОДА.
Ваша заяўка павінная ўтрымліваць:
- Кароткі расповед пра сябе.
- Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.