Заканчваецца прыём заявак на варштат для журналістаў і блогераў “Талерантная журналістыка vs. Праявы мовы варожасці ў СМІ”


Ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць” запрашае ўсіх прафесійна зацікаўленых на варштат па пытаннях дыскрымінацыі ў СМІ. Мерапрыемства адбудзецца 25 сакавіка 2015 года ў Мінску.

Падчас інтэрактыўнага варштату ўдзельнікі змогуць:

- пазнаёміцца з паняткамі “дыскрымінацыя”, “стэрэатып”, “мова варожасці” і навучацца пазнаваць іх у матэрыялах СМІ;

- пазнаёміцца з асноўнымі відамі дыскрымінацыі (эйджызм, ксенафобія, расізм, гамафобія, рэлігійная нецярпімасць, сэксізм) і нормамі стварэння матэрыялаў, вольных ад гэтых праяваў;

- абмеркаваць ролю медыя ў грамадстве і межы сацыяльнай адказнасці журналіста.

Лектар:

Віялета Ермакова

- магістр паліталогіі (ЕГУ, 2009 г.), дысертацыя “Талерантнасць як характарыстыка палітычнай культуры беларусаў”;

- каардынатар па гендэрных пытаннях Усходне-еўрапейскай сеткі міратворчых арганізацыяў Глабальнага партнёрства па прадухіленні ўзброеных канфліктаў (GPPAC);

- сябра журы Міжнароднага конкурсу на лепшую публікацыю пра талерантнасць, інтэграцыю, узаемную павагу і ўзаемаразуменне ў грамадстве, што ладзіцца Сеткай (гл. вышэй) з 2010 г.;

- сябра ініцыятыўнай групы “Журналісты за талерантнасць”;

- карэспандэнт Радыё Рацыя.

 

Даследаванні і публікацыі:

- «Карта толерантности», 2011

- «Гендерный ликбез» (темы 8 и 10), 2013

- «Толерантная журналистика», 2013

- «Проблема трудоустройства людей с инвалидностью в зеркале СМИ», 2014

Варштат адбудзецца з 18.00 да 20.30. Месца правядзення будзе дадаткова паведамлена ўдзельнікам.

Запіс удзельнікаў на варштат адбываецца да 23 сакавіка (уключна).

Для ўдзелу ў варштаце неабходна накіраваць кароткую заяўку на адрас: zatolerantnost@gmail.com.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.