Стартавала вылучэнне кандыдатаў на прэмію імя Святланы Навумавай


Прэмія імя Святланы Навумавай прызначаецца за крэатыўнасць і глыбіню даследавання палітычнага жыцця краіны, актыўнасць і неабыякавасць у грамадскай прасторы.

Прэмія ўручаецца з 2012 года ў трох намінацыях: журналістыка (“За грамадзянскую і маральную пазіцыю”), аналітыка (“За глыбіню думкі і навуковую адказнасць”) і палітычная дзейнасць (“Надзея”, уручаецца маладым палітыкам да 35 гадоў). У 2014 дададзена намінацыя “Сацыяльная інавацыя – задума года”.

Права намінавання на прэмію ёсць у кожнага чалавека, палітычнай партыі, грамадскай арганізацыі, рэдакцыі СМІ.

Вылучэнне прэтэндэнтаў на прэмію ва ўсіх намінацыях адбываецца праз спецыяльную форму на сайце navumava.by.

Пасля падліку прапанаваных імёнаў/праектаў журы прэміі, якое складаецца з сябраў Рады грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” і лаўрэатаў прэміі мінулых гадоў, складае шорт-ліст намінантаў (па тры ў кожнай намінацыі).

Нагадаем, што раней лаўрэатамі прэміі станавіліся

- у намінацыі журналістыка (“За грамадзянскую і маральную пазіцыю”):  Святлана Калінкіна, шэф-рэдактар газеты "Народная воля"; Андрэй Пачобут, уласны карэспандэнт "Газеты Выборчай" па Беларусі; Зміцер Лукашук, карэспандэнт “Еўрарадыё”;

- у намінацыі аналітыка (“За глыбіню думкі і навуковую адказнасць”) Валерыя Касцюгова, каардынатар праекта "Беларускі штогоднік"; Аляксандр Класкоўскі, кіраўнік аналітычных праектаў інфармацыйнай кампаніі "БелаПАН"; Іна Рамашэўская, кіраўнік даследаванняў праекта BIPART

- у намінацыі палітычная дзейнасць (“Надзея”) Настасся Палажанка, адна з лідараў "Маладога Фронту"; Павел Вінаградаў, лідар моладзевага нефармальнага аб'яднання "Zмена", былы палітвязень; Аксана Самуйлава, каардынатар грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” па Магілёўскай вобласці;

Вылучэнне прэтэндэнтаў працягнецца да 23 гадзін 15-га сакавіка.

 

На гэтую ж тэму:

Два сябры БАЖ сталі лаўрэатамі прэміі імя Святланы Навумавай (Абноўлена, фота)

Пяцёра журналістаў – у шорт-лісце прэміі імя Святланы Навумавай