У Мінскім судзе затрымлівалі фотажурналіста Уладзіміра Грыдзіна


У 12.10 журналіста вызвалілі з Завадскога РАУС, праверыўшы яго дакументы і здымкі ў фотаапараце. Пра гэта паведаміў прэс-службе ГА "БАЖ" сам Уладзімір Грыдзін.

Затрыманне адбылося ў судзе Завадскога раёна г. Мінска, дзе 4 сакавіка праходзіць працэс па крымінальнай справе Дзяніса Замяталіна. Па словах У. Грыдзіна, ён да пачатку працэсу пачаў наладжваць у зале суда свой фотаапарат, за што атрымаў заўвагу міліцыянтаў і быў затрыманы. У РУУС Завадскога раёна ён правёў прыкладна паўтары гадзіны.

Праз пэўны час пасля вызвалення Уладзіміру Грыдзіну зноў пачалі тэлефанаваць з пастарунку, настойваючы, каб ён вярнуўся нібыта для размовы з начальнікам РУУС. Журналіст ужо далёка ад'ехаў ад РУУС і таму вяртацца адмовіўся.