Мінінфарм абмежаваў доступ да двух інфармацыйных рэсурсаў, якія выкарыстоўваюць вульгарную лексіку


Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да двух інфармацыйных рэсурсаў, якія выкарыстоўваюць вульгарную і табуяваную лексіку.

"Абмежаваны доступ да двух інфармацыйных рэсурсаў, якія выкарыстоўваюць вульгарную і табуявануя лексіку, здольную нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці развіццю духоўна-маральнага патэнцыялу грамадства", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Назвы рэсурсаў, а таксама прыклады вульгарнай і табуяванай лексікі ў Міністэрстве інфармацыі не агучваюць.