Дэкрэт №6 і СМІ. Ці абмяжуецца дзяржава кантролем за “незаконным абаротам наркотыкаў”?


З 1 студзеня 2015 г. У Беларусі набыў сілу прэзідэнцкі Дэкрэт №6 “Аб неадкладных захадах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў”, прыняты 28 снежня 2014 г.

Сярод іншага ён закранае дзейнасць “інфармацыйных рэсурсаў, размешчаных у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт”. Пад дзеянне Дэкрэта падпадаюць і тыя з іх, якія, паводле новай рэдакцыі закона “Аб СМІ”, могуць быць аднесеныя да СМІ.  

Між тым, “палажэнні Дэкрэта ўтрымліваюць новаўвядзенні, якія нясуць у сабе пагрозы як свабоднаму распаўсюду інфармацыі, так і свабоднаму доступу да яе”, – лічыць юрыст ГА “БАЖ” Вольга Сяховіч, якая падрыхтавала аналіз новага дакумента з пункту гледжання яго магчымага ўплыву на беларускую медыясферу.

Сярод “трывожных” пунктаў, на якіх засяроджвае ўвагу аўтарка матэрыялу, – абавязак уладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў адсочваць свой кантэнт; магчымасць абмежавання доступу да рэсурсаў з ініцыятывы МУС; адміністрацыйная адказнасць уладальнікаў рэсурсаў; кантроль за наведнікамі.

ЧЫТАЦЬ МАТЭРЫЯЛ ЦАЛКАМ