ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Рэдакцыйная палітыка сайта
Рэгістрацыя

Навiны

Вадзіма Доўнара аштрафавалі

21 чэрвеня суд Ленінскага раёна г. Мінска аштрафаваў беларускага журналіста, карэспандэнта расійскай газеты "Коммерсантъ" Вадзіма Доўнара на 1 базавую велічыню (31 тысяча рублёў), прызнаўшы яго вінаватым у дробным хуліганстве.

НДТРК атрымала правы на рэтрансляцыю ў Беларусі НТВ

Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія атрымала ўсе правы на рэтрансляцыю на тэрыторыі РБ тэлеканалу НТВ і з 4 ліпеня пачне замяшчаць некаторыя яго праграмы ўласным матэрыялам.

А. Улевіч дамагаецца аднаўлення расследавання справы аб яго збіцці. А. Казулін ведае прозвішча меркаванага нападніка

Алег Улевіч просіць аднавіць расследаванне па крымінальнай справе аб яго збіцці 2 сакавіка г.г. Адпаведны зварот журналіст накіраваў пракурору г. Мінска Мікалаю Куліку 16 чэрвеня.

Чарговага журналіста звінавацілі ў "дробным хуліганстве"

18 чэрвеня начальнік Кастрычніцкага РАУС Віцебска Аляксей Шаховіч пастанавіў спагнаць з віцебскага журналіста Сержука Серабро 16 тыс. рублёў штрафу па абвінавачанні ў дробным хуліганстве (арт. 156 КаАП). Карэспандэнт быў сведкам акцыі ўзняцця бел-чырвона-белага сцягу на асвятляльнай вежы ў цэнтры горада і рабіў адтуль фотарэпартаж. Усе фотаздымкі з акцыі і некаторыя папярэднія напрацоўкі фатографа міліцыянты сцерлі.

Мінюст лічыць, што СМІ часта адыгрываюць негатыўную ролю ў прававой адукацыі насельніцтва

"Практыка паказвае, што пры рашэнні задач прававой адукацыі насельніцтва СМІ могуць адыгрываць (і адыгрываюць) не толькі станоўчую, але і негатыўную ролю", - так гаворыцца ў афіцыйным лісце з Міністэрства юстыцыі, які БАЖ атрымаў у канцы мінулага тыдня.

"Рэпарцёры без межаў" выказаліся ў падтрымку А. Шантаровіча

16 чэрвеня ўплывовая міжнародная арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" распаўсюдзіла заяву ў падтрымку рэдактара "Местной газеты" Андрэя Шантаровіча, які днямі папрасіў палітычнага прытулку ва Украіне.

Жыхар Гомеля патрабуе памяняць яму паштовую скрыню, у якой пабывала "Советская Белоруссия"

Жыхар г. Гомеля Уладзімір Няпомняшчых патрабуе ад мясцовых паштароў памяняць яму паштовую скрыню пасля таго, як у яе закінулі бясплатны нумар газеты "Советская Белоруссия".

"Витебский курьер-М" апынуўся на мяжы выжывання

9 чэрвеня недзяржаўнай беларускай газеце "Витебский курьер-М" споўнілася 16 гадоў.

Журналісты "Вольнага горада" - пад пільнай увагай

15 чэрвеня ў вёсцы Веранейкі (Чэрыкаўскі раён, Магілёўская вобласць) участковы міліцыянт і супрацоўнік КДБ правялі "размову" з супрацоўнікамі незарэгістраванай газеты "Вольны горад", сябрамі БАЖ Сяргеем Няроўным і Мікалаем Гердзіем.

Андрэй Шантаровіч папрасіў палітычнага прытулку ва Украіне

Беларускі журналіст, cябра БАЖ, заснавальнік і рэдактар ваўкавысскай "Местной газеты" Андрэй Шантаровіч папрасіў палітычнага прытулку ва Ўкраіне, - паведаміла 14 чэрвеня Радыё "Свабода".

Старонкі