“Беларусь у фокусе – што пішуць пра Беларусь у замежных СМІ?” Дыскусія 17 чэрвеня
Нефармальная сустрэча з журналістамі, якія пішуць пра Беларусь для замежных медыя, адбудзецца ў аўторак, 17-га чэрвеня, а 17-й гадзіне ў сядзібе ПЭН-цэнтра (вул. Залатая Горка 2-101, Мінск).
Уваход вольны, але ахвотных прыйсці просяць зарэгістравацца.
Тэмы для абмеркавання:
– Што пішуць пра Беларусь у замежных СМІ?
– Якія перавагі маюць замежныя журналісты, калі глядзяць на нас? Што каштоўнага яны могуць сказаць нам пра нас саміх? Якія стэрэатыпы пра Беларусь ёсць у замежнікаў і як (і ці трэба) з гэтым змагацца?
– Інфанагоды: чым цікавяцца сусветныя медыя? Як ЧМХ (і калячэмпіянатная тэма) адлюстроўваўся ў замежных СМІ?
– Як беларускія журналісты могуць пісаць для замежных СМІ: прыклады, досвед, парады.
У размове возьмуць удзел сябры журы і пераможцы конкурса для журналістаў, якія пішуць пра Беларусь для замежнага чытача:
Марыя Пшэломец (Польшча) – польская журналістка, аўтарка аналітычнай праграмы «Студыя Усход» на польскім тэлебачанні. Карані Марыі звязаныя з Беларуссю. Сябра журы міжнароднага конкурса для журналістаў “Беларусь у фокусе”.
Аргеміна Бара (Гішпанія) – пераможца міжнароднага конкурса для журналістаў, якія пішуць пра Беларусь у міжнародных СМІ (артыкулы У пошуках чырвонага кастрычніка і Belarus is Peace http://www.competition2013.belarusinfocus.info/winners2013_belarus_is_peace_).
Кацярына Барушка-Пшыбыльска – пераможца міжнароднага конкурса для журналістаў, якія пішуць пра Беларусь у міжнародных СМІ, за тэкст Беларусь: жабракі пад забаронаю.
Марыя Мартысевіч – пераможца міжнароднага конкурса для журналістаў, якія пішуць пра Беларусь у міжнародных СМІ, за тэкст Багемны “Трактар” у цені новага парадку.
Яўген Карпаў – пераможца конкурса “Беларусь у фокусе” для журналістаў, якія пішуць пра Беларусь у замежных СМІ, за тэкст Схаваны плод падзямелля.
Мадэратар – Андрэй Аляксандраў – журналіст, медыяэксперт. Сябра журы міжнароднага конкурса для журналістаў “Беларусь у фокусе”.
Пазнаёміцца з працамі ўсіх фіналістаў можна тут
Пасля дыскусіі ўсіх удзельнікаў і гасцей запрашаюць на працяг размовы з лёгкім пачастункам.
Арганізатары:
Беларусь у фокусе
Прэс-клуб Беларуcь
Партнёры:
ПЭН-цэнтр
ГА "БАЖ"