“Беларусь у фокусе – што пішуць пра Беларусь у замежных СМІ?” Дыскусія 17 чэрвеня


Нефармальная сустрэча з журналістамі, якія пішуць пра Беларусь для замежных медыя, адбудзецца ў аўторак, 17-га чэрвеня, а 17-й гадзіне ў сядзібе ПЭН-цэнтра (вул. Залатая Горка 2-101, Мінск).

Уваход вольны, але ахвотных прыйсці просяць зарэгістравацца

Тэмы для абмеркавання:

– Што пішуць пра Беларусь у замежных СМІ?

– Якія перавагі маюць замежныя журналісты, калі глядзяць на нас? Што каштоўнага яны могуць сказаць нам пра нас саміх? Якія стэрэатыпы пра Беларусь ёсць у замежнікаў і як (і ці трэба) з гэтым змагацца?

– Інфанагоды: чым цікавяцца сусветныя медыя? Як ЧМХ (і калячэмпіянатная тэма) адлюстроўваўся ў замежных СМІ?

– Як беларускія журналісты могуць пісаць для замежных СМІ: прыклады, досвед, парады.

У размове возьмуць удзел сябры журы і пераможцы конкурса для журналістаў, якія пішуць пра Беларусь для замежнага чытача:

Марыя Пшэломец (Польшча) – польская журналістка, аўтарка аналітычнай праграмы «Студыя Усход» на польскім тэлебачанні. Карані Марыі звязаныя з Беларуссю. Сябра журы міжнароднага конкурса для журналістаў “Беларусь у фокусе”.

Аргеміна Бара (Гішпанія) пераможца міжнароднага конкурса для журналістаў, якія пішуць пра Беларусь у міжнародных СМІ (артыкулы У пошуках чырвонага кастрычніка і Belarus is Peace http://www.competition2013.belarusinfocus.info/winners2013_belarus_is_peace_).

Кацярына Барушка-Пшыбыльска – пераможца міжнароднага конкурса для журналістаў, якія пішуць пра Беларусь у міжнародных СМІ, за тэкст Беларусь: жабракі пад забаронаю.

Марыя Мартысевіч – пераможца міжнароднага конкурса для журналістаў, якія пішуць пра Беларусь у міжнародных СМІ, за тэкст Багемны “Трактар” у цені новага парадку.

Яўген Карпаў – пераможца конкурса “Беларусь у фокусе” для журналістаў, якія пішуць пра Беларусь у замежных СМІ, за тэкст Схаваны плод падзямелля.

Мадэратар – Андрэй Аляксандраў – журналіст, медыяэксперт. Сябра журы міжнароднага конкурса для журналістаў “Беларусь у фокусе”.

Пазнаёміцца з працамі ўсіх фіналістаў можна тут

Пасля дыскусіі ўсіх удзельнікаў і гасцей запрашаюць на працяг размовы з лёгкім пачастункам. 

 

Арганізатары:

Беларусь у фокусе

Прэс-клуб Беларуcь

Партнёры:

ПЭН-цэнтр

ГА "БАЖ"