Навiны
Журналісцкі конкурс “Абяры жыццё!” (працягнуты да 15 кастрычніка)

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, РПГА “Беларускі хельсінкскі камітэт” і МА “Міжнародная турэмная рэформа” абвяшчае конкурс журналісцкіх матэрыялаў, прысвечаных тэме смяротнага пакарання. Прымаюцца матэрыялы, што выйшлі ці выйдуць у свет з 1 студзеня па 15 кастрычніка 2014 года.
Запрашаем журналістаў на двухдзённы трэнінг “Як прафесійна пісаць пра суды, турму і смяротнае пакаранне?”

Сумесна з міжнародным аб’яднаннем Penal Reform Internation мы правялі ўжо тры выдатных трэнінгі для журналістаў на тэму таго, як прафесійна пісаць пра суды, турмы і смяротнае пакаранне.
«Рэпарцёры без межаў»: Стратэгія рэжыму зразумелая – стварыць умовы, у якіх незалежная журналістыка знікне сама сабой

“Беларускія ўлады працягваюць спробы ўдушэння незалежнага асвятлення падзеяў, настойваючы на тым, што журналісты, якія працуюць на замежныя СМІ, абавязаныя мець акрэдытацыю. Улады таксама нацэліліся на самі замежныя медыя”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе, распаўсюджаным “Рэпарцёрамі” 26 верасня.
Журналістку «Бобруйского курьера» аштрафавалі

Суд Бабруйскага раёна і г. Бабруйска пакараў Марыну Маўчанаву за журналісцкую дзейнасць на карысць замежнага СМІ штрафам у памеры 32 базавых велічыні (4 800 000 рублёў).
Добрых рэпартажаў будзе больш

У ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” завяршыўся дыстанцыйны навучальны курс для маладых журналістаў “Мастацтва рэпартажу”. Удзел у курсе, які з дапамогай платформы Moodle дыстанцыйна працягваўся ўсё лета, бралі практыкуючыя журналісты і студэнты факультэтаў журналістыкі.
У Менску адкрыўся месячнік фатаграфіі

Першай імпрэзай у межах фэстывалю сталася выстава пераможцаў міжнароднага конкурсу FotoEvidence 2013.
Бабруйск: Як у матэрыялах справы Марыны Маўчанавай апынуліся матэрыялы справы Залеўскага?

23 верасня ў судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска пачаліся слуханні па справе журналісткі «Бобруйского курьера», якую абвінавачваюць у «незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ» (арт. 22.9 КаАП РБ). Суд працягнецца 25 верасня.
Журналіста АНТ Аляксея Міхальчанку выключылі з "чорнага спісу" ЕС

Генеральны суд ЕС ануляваў уключэнне беларускага журналіста ў спіс асобаў, якія падлягаюць абмежавальным мерам. Маўляў, яго праграма не ўплывовая.
Магілеў: незалежнаму журналісту ўручылі чарговую позву на 30 верасня

23 верасня незалежны журналіст з Магілёва Аляксандр Буракоў у чарговы раз сустрэўся с з супрацоўнікамі міліцыі ў Ленінскім РАУС Магілёва.
Сёння ў Бабруйску і Магілёве вырашаюць, што рабіць з незалежнымі журналістамі

23 верасня ў Бабруйску а 15.30 – суд па справе журналісткі Марыны Маўчанавай, а ў Магілеве аб 11-й – чарговы візіт у міліцыю Аляксандра Буракова.
Старонкі
Вiдэа на сайце
Праўда ва ўмовах вайны, альбо Інфармацыйныя войны (Відэа "Белсату")
Госці праграмы – кіраўнік аддзелу інфармацыі «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі і дацэнт МГІМО Кірыл Коктыш.
