Навiны
Галіна Цімчанка: “Шукайце паравоз!”

Самыя эфектыўныя схемы манетызацыі кантэнту паводле Галіны Цімчанка, рэдактаркі незалежнага расійскага інтэрнэт-СМІ “Медуза”.
Адкрытая лекцыя Андрэя Аляксандрава “Хто будзе плаціць за якасную журналістыку?”

17 снежня Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”, Лятучы ўніверсітэт і “Беларусский журнал” запрашаюць на адкрытую лекцыю беларускага журналіста, даследчыка медыясферы Андрэя Аляксандрава “Хто будзе плаціць за якасную журналістыку?” Лекцыя адбудзецца на пляцоўцы “ЦЭХ" (пр-т Незалежнасці, 58/6). Пачатак у 19.00.
Алеся Залеўскага выклікаюць у сталічную пракуратуру

Не выключана, што ўслед за двума адміністрацыйнымі прысудамі незалежнаму журналісту хочуць вынесці яшчэ і пракурорскае папярэджанне.
«Як адбудаваць эфектыўную прэс-службу» (да 12 студзеня 2015 г.)

Навучальны курс 17 студзеня — 7 сакавіка 2015 года.
Для тых, хто хоча зрабіць твар сваёй арганізацыі больш пазнавальным, гатовы асвойваць беларускую медыя-прастору і не думае, што ведае пра піяр усё.
Галіна Цімчанка: “Не дазваляйце чытачам завалодваць прасторай СМІ”

Дзе ўзяць актыўную аўдыторыю, каб нарасціць рэкламны патэнцыял інтэрнэт-выдання? Што рабіць з наведвальнікамі форумаў, якія абражаюць журналістаў і рэдактараў? Ці варта даваць чытачам выказвацца на сайце СМІ?
Прэмію праваабаронцаў атрымалі Алена Танкачова, Людміла Казак, Алена Панкратава і сайт “Вясны”

Аргкамітэт Нацыянальнай прэміі беларускіх праваабаронцаў назваў імёны сёлетніх лаўрэатаў. Праваабаронцам года прызнаная Алена Танкачова, адвакатам - Людміла Казак, у галіне журналістыкі перамогу атрымалі Алена Панкратава і сайт закрытага ўладамі ПЦ “Вясна”.
Аляксандр Алесін вызвалены пад падпіску аб нявыездзе (АБНОЎЛЕНА)

Аляксандар Алесін, вызвалены з СІЗА КДБ, лічыць сябе ні ў чым не вінаватым і перакананы, што яго падставілі людзі, зь якімі ён супрацоўнічаў.
Жанна Літвіна выступае з “Сахараўскай лекцыяй” ў Вене

10 снежня ў офісе Еўрапейскага Саюза ў Вене (Аўстрыя) старшыня ГА “БАЖ” выступае з публічнай лекцыяй на тэму правоў чалавека і свабоды выказвання.
Журналісты пра справу Алесіна: Ні ў якім разе нельга маўчаць!

Калегі затрыманага па падазрэнні ў здрадзе дзяржаве Аляксандра Алесіна перакананыя ў невінаватасці аналітыка і лічаць самым галоўным у цяперашняй сітуацыі – шырокі грамадскі розгалас справы.
Лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі праваабарончай супольнасці назавуць 10 снежня

10 снежня прадстаўнікі праваабарончых арганізацый назавуць імёны лепшых сярод сваіх калегаў, а таксама лепшага адваката і лепшага журналіста, які асвятляе праблемы правоў чалавека.
Старонкі
Вiдэа на сайце
Праўда ва ўмовах вайны, альбо Інфармацыйныя войны (Відэа "Белсату")
Госці праграмы – кіраўнік аддзелу інфармацыі «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі і дацэнт МГІМО Кірыл Коктыш.
