ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Рэдакцыйная палітыка сайта
Рэгістрацыя

СМІ і выбары. Стужка навінаў

Барысаў: ініцыятыўная група рэдактара незалежнай газеты падала дакументы на рэгістрацыю

Ініцыятыўная група рэдактара незалежнай газеты « Борисовские новости » Анатоля Букаса падала дакументы на рэгістрацыю ў акруговую камісію Барысаўскага гарадскога выбарчай акругі № 62.

Афіцыйныя сайты Гарадзеншчыны пра выбары -- меньш мінімальнага

Раённыя афіцыйныя сайты Гарадзеншчыны не надаюць выбарам у Палату прадстаўнікоў асаблівай увагі. На некаторых з іх увогуле цяжка знайсці інфармацыю, якая датычыць бягучай выбарчай кампаніі. Характэрна, аднак, што бальшыня з іх “саромецца” падаваць склады акруговых выбарчых камісій.

Ермошина рекомендует СМИ перед теле- и радиодебатами изучить вопросы избирателей к кандидатам в депутаты

Председатель Центризбиркома Беларуси Лидия Ермошина рекомендует средствам массовой информации перед проведением теле- и радиодебатов заранее собрать все возможные вопросы избирателей к кандидатам в депутаты.

Дзяржвыданні Гомельшчыны – пра выбары

Ці пішуць пра выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання сайты дзяржаўных раённых выданняў Гомельскай вобласці? Адказу на гэтае пытанне давялося шукаць у інтэрнэт-версіях рэгіянальных выданняў, з якімі прапаноўвае азнаёміцца сайт “СМІ Гомельскай вобласці”.

Незалежны навіновы сайт САЛІГОРСК.org патрапіў у спіс забароненых

Пра гэта салігорскім карыстальнікам паслугаў перадачы дадзеных аператара сотавай сувязі ТАА СП “Белсэл” паведамілі ў самой кампаніі. Сайт заблакаваны для абанентаў ад суботы 14 ліпеня. Па словах прадстаўнікоў кампаніі блакіроўка адбылася ў сувязі з абнаўленнем спісу забароненых сайтаў, у які патрапіў і рэгіянальны рэсурс САЛІГОРСК.org.

ЦВК вучыць камісіі, як дзейнічаць, калі на ўчастак прыйдуць сябры БНФ ці замежныя журналісты

Цэнтральная выбарчая камісія выдала яшчэ 5 ліпеня пастанову №37 «Аб правядзенні трэнінгаў для сябраў участковых выбарчых камісій» з мэтай «практычнай адукацыі сябраў участковых камісіі асноўным выбарчым дзеянням». Сваёй пастановай ЦВК прапануе акруговым камісіям правесці трэнінгі для сябраў участковых камісій і ўхваліць у якасці ўзорнага Сцэнар трэнінга, які прыкладаецца да пастановы.

"Аршанская газета" дае неіснуючыя тэлефоны выбаркамаў

"Аршанскай газеце" № 79 за 17 ліпеня апублікаваны ўчасткі для галасавання па выбарах Палаты прадстаўнікоў па Аршанскім раёне з указаннем іх межаў і нумароў тэлефонаў участковых камісій. Праўда, не на ўсе з іх можна датэлефанавацца.

Пінскія СМІ працягваюць “захоўваць нейтралітэт” у асвятленні выбарчай тэматыкі

За мінулы тыдзень афіцыйныя газеты “Пінскі веснік” і “Полесская правда” абмежаваліся толькі размяшчэннем інфармацыі ад БелТА. Яшчэ выданні размесцілі на сваіх старонках спісы круючых органаў пінскіх акруговых выбарчых камісій, праўда абмежаваліся толькі прозвішчамі і пасадамі ў камісіі гэтых людзей. А, вось месцы працы старшыняў іх намеснікаў і сакратароў камісій засталіся для чытачоў невядомымі.

Старонкі