Безбар’ернае асяроддзе ў СМІ
Як адысці ад «паказушнага» падыходу да праблем інвалідаў у медыя? Пра гэта ішла гаворка падчас
Як адысці ад «паказушнага» падыходу да праблем інвалідаў у медыя? Пра гэта ішла гаворка падчас
Праблемы, з якімі штодня сутыкаецца дваццатая частка беларускага грамадства, выпадаюць з поля зроку журналістаў, лічыць сябра БАЖ, журналіст, каардынатар праграмы «Крок да роўнасці» Юрась Сцяпанаў, які шмат гадоў даследуе асвятленне праблем інвалідаў у сродках масавай інфармацыі.
«Мы здолелі вырвацца з „акопаў“ таталітарнага погляду на інвалідаў, якіх такая сістэма альбо цураецца, альбо лічыць „недачалавекамі“… Але да рэалістычнага асвятлення праблем людзей з абмежаванымі магчымасцямі беларускім СМІ яшчэ далёка, — мяркуе эксперт. — Раней журналісты альбо пісалі пра тое, у якім пекле жывуць гэтыя людзі, альбо знаходзілі аднаго з іх, які здолеў дасягнуць пэўных поспехаў, і рабілі з яго героя. Але і першы, і другі падыходы — аднабокія».
Жыццё людзей з абмежаванымі магчымасцямі значна больш разнастайнае. Каб гэта стала зразумела грамадству, журналістам трэба прыкласці шмат высілкаў і адмовіцца ад многіх стэрэатыпаў.
Найперш — пераадолець тэндэнцыю ўзгадваць пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі «пад чырвоную дату» альбо калі прылятае
Прысутная на сустрэчы старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі інвалідаў Вера Жук заўважае, што яе арганізацыя знаходзіцца ў кантакце з журналістамі: «Яны звяртаюцца да нас па святах, мы да іх — калі нешта ладзім».
«Калі прыглядзецца да таго, як агулам асвятляецца тэма інвалідаў у СМІ, то разумееш, што
У той жа час сродкі масавай інфармацыі суседняй Польшчы адну за адной праводзяць грамадскія інфармацыйныя кампаніі, скіраваныя на зруйнаванне сацыяльных, палітычных, культурных і іншых бар’ераў, якія замінаюць інвалідам, а таксама на прафілактыку інваліднасці ў краіне.
Дарэчы, праблема прафілактыкі інваліднасці павінна хваляваць усё грамадства, лічыць Юрась Сцяпанаў, бо часовае абмежаванне магчымасцяў можа напаткаць кожнага.
Між тым, у СМІ гэтая тэма пакуль «пляцецца ў хвасце».
Па назіраннях віцебскага журналіста, беларускія калегі
Апошнім часам стала «модна» пісаць пра безбар’ернае асяроддзе, але згадкі пра яго далей за праблему пандусаў звычайна не сягаюць. Між тым, сама ідэя стварэння безбар’ернага асяроддзя азначае стварэнне ўмоваў, пры якіх чалавек не будзе заўважаць сваіх абмежаваных магчымасцяў.
«Што да такой тэмы, як сэксуальнасць, то ў беларускіх СМІ на яе нібыта накладзена табу, — зазначае Юрась Сцяпанаў. — Нібыта інваліды — гэта бясполыя і асэксуальныя істоты».
Яшчэ адна тэма, якую журналісты амаль не кранаюць, — гэта палітыка дзяржавы ў дачыненні да інвалідаў. Яна павінна праяўляцца не толькі і не столькі ў матэрыяльнай дапамозе, колькі ў законах, якія б дапамагалі інваліду лепш інтэгравацца ў грамадства.
«Сістэмнае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі гэтых тэм, менавіта аналіз сітуацыі і магчымасцяў вырашэння праблем — вось задача для журналістаў», — упэўнены Юрась Сцяпанаў.
Між тым, нашым калегам, што зацікавіліся гэтай тэмай, часам не хапае тактоўнасці, адзначае эксперт і раіць вывучыць некаторыя рэкамендацыі па этыцы дачыненняў з інвалідамі.
Правілы, распрацаваныя амерыканскім Нацыянальным Цэнтрам даступнасці, між іншым раяць у размове з інвалідам звяртацца менавіта да яго, а не да сурдаперакладчыка, паціскаць яму руку, нават калі ён не можа зрабіць гэтага ў адказ, глядзець суразмоўцу ў вочы — значыць, калі неабходна, прысядаць, каб чалавек не быў вымушаны задзіраць галаву і г.д. Іншымі словамі — размаўляць з гэтымі людзьмі гэтак жа, як з усімі астатнімі.
Вельмі істотным з'яўляецца і падбор словаў у размове з інвалідамі.
Нельга ужываць такія выразы, як:
— хворы, калека, няпаўнавартасны
— прыкаваны да інваліднага вазка
— дэфектыўны, адсталы
— пакутуе на ДЦП (дзіцячы цэрэбральны параліч), паліяэміеліт
— ахвяра хваробы
— даўн, «мангалоід» (ніколі!)
— эпілептык, прыпадачны
— сляпы, глухі, нямы, вар’ят, псіх.
Лепей гаварыць і пісаць:
— інвалід, чалавек, які мае інваліднасць
— чалавек, які выкарыстоўвае інвалідны вазок
— мае ДЦП (ці нешта іншае)
— перанёс паліяміеліт, перажыў хваробу, стаў інвалідам у выніку…
— дзіця з затрымкай у развіцці
— чалавек з сіндромам Даўна, з эпілепсіяй
— чалавек з душэўным ці эмацыйным разладам
— чалавек, які дрэнна бачыць (чуе)
— чалавек з цяжкасцямі маўлення.
Журналістам таксама вельмі раяць звяртаць увагу на ілюстрацыі да сваіх матэрыялаў.
«Канешне, „хаваць“ людзей з абмежаванымі магчымасцямі не трэба, але і выстаўляць напаказ іх асаблівасці таксама не варта», — раіць Юрась Сцяпанаў.
Падчас майстар-класу брэсцкія журналісты самі выпрацавалі пэўныя парады для калег наконт ілюстравання артыкулаў пра інвалідаў, калі па тых ці іншых прычынах нельга выкарыстаць фотаздымкі герояў.
Як паказаць
Людзей з цяжкасцямі маўлення журналісты раяць паказваць з дамапогай мовы жэстаў (падаваць здымкі іх рук, складзеных у жэст).
Людзей з сіндромам Даўна, на думку ўдзельнікаў
«Наогул жа асвятленне праблем інваліднасці ў сродках масавай інфармацыі не выходзіць за межы прафесійнай этыкі журналістаў, — падсумоўвае каардынатар праграмы „Крок да роўнасці“ Юрась Сцяпанаў. — Проста трэба быць больш уважлівымі, бо наша эмацыйнасць, празмерная „пагружанасць“ у тэму можа прывесці да шкадавання гэтых людзей. Інвалід жа — не аб’ект для шкадавання, ён мае гонар і годнасць. І калі мы, журналісты, зможам пазбавіцца ад сваіх стэрэатыпаў, то спрычынімся да стварэння сапраўднага безбар’ернага асяроддзя для інвалідаў і дасягнем зусім іншых прафесійных вяршыняў».
Cпасылкі па тэме: