ГА «БАЖ» распачало кампанію «За якасную журналістыку»
Першы у межах новай кампаніі
Першы у межах новай кампаніі
«Кампанія „За якасную журналістыку“ ставіць за мэту шырокую дыскусію ў журналісцкай супольнасці краіны аб прафесійных і этычных стандартах, якіх мы прытрымліваемся ў сваёй паўсядзённай працы», — адзначыла падчас
Новая кампанія будзе складацца з чатырох блокаў: тэматычных
Каардынатар кампаніі "За якасную журналістыку" Яніна Мельнікава
Тэматыка першага
«Для вас ўсё роўна як — толькі каб супраць улады», — такія абвінавачанні на свой адрас незалежныя журналісты чуюць нярэдка. І часам гэтыя закіды маюць пад сабой падставы.
Па прыклады далёка хадзіць ня трэба, упэўнены намеснік старшыні БАЖ, рэдактар
Мадэратары прэс-клубу Віталь Цыганкоў і Аляксандр Старыкевіч
Як мы падаем інфармацыю пра падзеі? Як выбіраем цытаты з прамоваў: падаем толькі самыя «смачныя» альбо даем магчымасць чытачу ўбачыць усю «карціну» цалкам? Як забяспечваем роўнасць у асвятленні дзейнасці ўсіх кандыдатаў на пасаду прэзідэнта? І ці павінны «цягнуць за вушы» тых, хто не жадае быць прадстаўленым у інфармацыйнай прасторы?
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукалі разам журналісты з Мінска, Баранавічаў, Слоніма, Лунінца, Маладзечна, Полацка.
«Забяспечыць роўнасць для ўсіх кандыдатаў пры асвятленні выбараў — звышзадача для журналіста, — лічыць адзін з мадэратараў
«Цягнуць» палітыкаў у інфармацыйную прастору — не задача журналістаў, пагадзіліся прысутныя. А вось быць крытычнымі да іх заяў, не даваць волі асабістым сімпатыям і, урэшце рэшт, памятаць пра патрэбы сваёй аўдыторыі, — галоўныя правілы, якімі павінен кіравацца журналіст.
«Даруем, шчыра кажучы, больш, чым можна дараваць, — адзначыў намеснік старшыні БАЖ, рэдактар
Удзельнікі сустрэчы скардзіліся на адсутнасць не толькі «прапісаных» стандартаў падыходу да асвятлення выбарчай кампаніі, але і стратэгічных планаў на ўзроўні асобных рэдакцый. Прадстаўнікі ГА «БАЖ», са свайго боку, нагадалі, што добрым дапаможнікам тут можа стаць рубрыка «Прэса і выбары» на сайце www.baj.by і, у прыватнасці, раздзел «Што трэба ведаць журналісту, які асвятляе выбары».
Не абышлося ў часе дыскусіі без згадак пра «нас» і «іх». Некаторыя журналісты ўпэўненыя, што менавіта дзяржаўная сістэма прапаганды вымагае існавання антыпрапаганды ў недзяржаўнай журналістыцы, каб «кампенсаваць ухіл».
«Калі мы толькі пачыналі рабіць „Салідарнасць“, адзін чалавек, пачуўшы ад мяне пра планы „спакойна і аб’ектыўна“ рабіць газету, толькі ўсміхнуўся, — узгадаў звязку з гэтым Аляксандр Старыкевіч. — Маўляў, нічога ў нас не атрымаецца, бо сёння грошы робяцца альбо на любові, альбо на нянавісці. І хоць у нас,