У сельскай гаспадарцы вобласьці выкарыстоўваюцца забруджаныя радыёнуклідамі землі
Пракуратура Гомельскай вобласці выявіла факты выкарыстання ў сельскай гаспадарцы радыяцыйна небяспечных зямель як фізічнымі асобамі, так і сельгаспрадпрыемствамі.
Пракуратура Гомельскай вобласці выявіла факты выкарыстання ў сельскай гаспадарцы радыяцыйна небяспечных зямель як фізічнымі асобамі, так і сельгаспрадпрыемствамі. Як паведаміла старшы памочнік пракурора вобласці па выкананні прыродаахоўнага заканадаўства Ірына Хіжанок, падчас праверак выявілася, што асобныя гаспадаркі Веткаўскага,
Паводле слоў пракурора, камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Раўковічы» (Чачэрскі раён) у зоне адсялення размясціла пасеку. Адно з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў
Акрамя таго, паводле слоў Хіжанок, двое мужчын самавольна засяліліся ў адселеную вёску Падлужжа Чачэрскага раёна, выключаную з рэестра населеных пунктаў, бо яна размешчана ў радыеактыўнай зоне. Побач з вёскай знаходзіцца захаванне адходаў дэзактывацыі, але нягледзячы на гэта самасёлы вядуць там гаспадарчую дзейнасць. «Да самасёлаў на паляванне ў зону прыязджаюць не толькі з Беларусі, але і з Украіны, Расіі. Яны паставілі там пасекі, пасадзілі ў клеткі двух мядзведзяў. Аднаго, паводле дакументаў, яны купілі ў заапарку, адкуль узяўся другі — пакуль невядома. У любым выпадку гэтыя жывёлы занесеныя ў Чырвоную кнігу, і гэтыя людзі парушаюць патрабаванні ўтрымання дзікіх жывёл», — адзначыла пракурор.