"Гомельская праўда" публічна папрасіла прабачэння ў актывіста АГП


Дзяржаўная газета “Гомельская праўда”, друкаваны орган Гомельскага аблвыканкама, публічна папрасіла прабачэння ў старшыні Гомельскай гарадской арганізацыі Аб`яднанай грамадзянскай партыі Андрэя Толчына.

Дзяржаўная газета “Гомельская праўда”, друкаваны орган Гомельскага аблвыканкама, публічна папрасіла прабачэння ў старшыні Гомельскай гарадской арганізацыі Аб`яднанай грамадзянскай партыі Андрэя Толчына.

Прабачэнне і абвяржэнне ўласнай інфармацыі надрукаваныя ў нумары газеты ад 15 сакавіка 2007 года. Паводле рашэння суда Чыгуначнага раёна Гомеля, куды з зыскам аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі да “Гомельскай праўды” звярнуўся ў снежні мінулага года А.Толчын, тэкст прабачэння, падрыхтавалі зыскоўца і яго абаронцы. Суддзя Мікалай Крупадзёраў зацвердзіў гэты тэкст і абавязаў рэдакцыю надрукаваць яго месячны тэрмін.

У абвяржэнні гаворыцца: “В №167 от 16 ноября 2006 года “Гомельскай праўды” в статье “А вы, друзья, как ни садитесь…” утверждение автора Петра Кузьмина о том, что “никто из рядовых членов демократических организаций не может позволить себе той роскоши, которую позволяют их вожаки” является его личным мнением. Его же размышления об А.Толчине как о “рядовом члене демократической организации местного уровня, который о доме может только мечтать”, также является личным мнением автора и не отражает мечты А.Толчина.

В публикации А.Толчин и его супруга названы “фактическими бомжами”, в то время как они более десяти лет проживают в квартире сестры, но не имеют прописки. Автор статьи Петр Кузьмин и редакция газеты приносят А. Толчину и его семье свои извинения”.

Змешчаны тэкст прабачэння, як і артыкул “А вы, друзья, как ни садитесь…”, які стаў нагодай для пазову, на 6-й старонцы газеты, але гэтым разам сярод рэкламы. Ёсць і невялікае адрозненне надрукаванага ў газеце тэксту ад зацверджанага судом варыянта – у адным месцы ў судовай пастанове напісана “Андрэй Мікалаевіч”, а ў газеце – “А.Толчын”.

Аднак Андрэй Толчын не будзе патрабаваць ад газеты выправіць гэтую недакладнасць. Вынікам звароту ў суд актывіст задаволены.