Закон не дзейнічае на чыноўніка?


Сёння начальнік гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Слонімскага райвыканкама Мікалай Дзегцяроў у чарговы раз адмовіўся паведаміць інфармацыю карэспандэнту недзяржаўнай "Газеты Слонімскай" Антону Трафімовічу.

Сёння начальнік гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Слонімскага райвыканкама Мікалай Дзегцяроў у чарговы раз адмовіўся паведаміць інфармацыю карэспандэнту недзяржаўнай “Газеты Слонімскай” Антону Трафімовічу. Чыноўнік адказаў, што ён не будзе супрацоўнічаць з выданнем, бо ўсю інфармацыю перадае раённай дзяржаўнай газеце. “І ніякі закон аб друку на мяне не дзейнічае!”, — сцвярджаў Мікалай Дзегцяроў у размове з карэспандэнтам “Газеты Слонімскай”.

Служба маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”