“Тэлеканал павінен быць створаны на прынцыпах грамадскага тэлебачання”

Спадарожнікавы тэлеканал “TV Беларусь” распачне вяшчанне на Беларусь меркавана ў наступным годзе. Аб гэтым пагадзіліся ўдзельнікі круглага стала на тэму перспектываў і эфектыўнасці замежнага вяшчання на Беларусь, які ладзіўся 23 верасня ў Вільні. Удзел у дыскусіі прынялі журналісты і кіраўніцтва тэле- і радыёстанцый, якія ўжо наладзілі падобную трансляцыю на Беларусь з Германіі, Польшчы і Літвы, а таксама прадстаўнікі Рады Еўропы, беларускія палітыкі, гісторыкі і культуролагі.

Прынцыповае і важнае пытанне, якое актыўна абмяркоўваліся за круглым сталом – разуменне таго, якім павінна быць гэта вяшчанне, - адзначыў прэс-службе БАЖ Эдуард Мельнікаў, сябра Праўлення ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, удзельнік дыскусіі.
“Некаторыя “гарачыя галовы” лічаць, што калі беларускае дзяржаўнае тэлебачанне прапануе гледачам прапагандысцкі наркотык, то мы павінны зрабіць адпаведны адказ - такое рэвалюцыйнае вострапалітычнае контрвяшчанне, якое б выводзіла людзей на вуліцы. Няма нічога больш шкоднага, чым такое ўяўленне. Большасць удзельнікаў канферэнцыі пагадзіліся, што гэты тэлеканал павінен быць створаны на прынцыпах грамадскага тэлебачання, як гэта ёсць паўсюль у Еўропе, са сваёй прававой базай і функцыямі (у нас гэта ідэя, на жаль, была адразу скампраментавана расійскім ОРТ, якое на самай справе належала алігархічнай групоўцы). Галоўнае задача такога тэлебачання інфармаваць аб’ектыўна, без перадузятасці, быць форумам, дзе ўсе прадстаўнікі нацыі могуць выказвацца і абменьвацца думкамі. Але, акрамя навін і палітычнай тэматыкі, павінны быць забаўляльныя, літаратурныя, музычныя, дзіцячыя і іншыя праграмы,”— расказаў Эдуард Мельнікаў.

Праект новага тэлеканала падрыхтаваны на аснове і вопыце польскага грамадскага тэлебачання. Падобнае вяшчанне на Беларусь сёння магчыма толькі праз спадарожнік. Каб палепшыць эфектыўнасць радыёвяшчання з-за мяжы, прагучала прапанова пабудаваць у Літве больш магутны радыёперадатчык. У такім выпадку, на думку прадстаўніка радыё “Балтыйскія хвалі” Р. Плейкіса, можна будзе “ахапіць” на сярэдніх хвалях усю тэрыторыю Беларусі.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"