Антон Тарас знайшоўся


Сябра Грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, перакладчык Антон Тарас знайшоўся ва Украіне.

Праз некалькі дзён Антон разам з маці вернецца дадому.
Бацькі і сваякі нашага калегі разам з ГА “БАЖ” выказваюць шчырую падзяку праваахоўным органам Беларусі і Украіны, у першую чаргу – украінскім памежнікам, а таксама кіеўскім журналістам і ўсім, хто добраахвотна дапамагаў у пошуках Антона.
Нагадаем, Антон Тарас знік сёлета 21 ліпеня, да гэтага часу аб ім не было ніякіх звестак.

Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”