Праграма абмену ў Японіі
Пасольства Японіі ў Рэспубліцы Беларусь запрашае прыняць удзел у праграме "Global Youth Exchange Program 2006", якая пройдзе з 26 лістапада па 10 снежня 2006 года ў Японіі. Праграма праводзіцца штогод з 1994 года для абмену поглядамі па пытаннях глабальнага значэння моладзі Японіі і замежных краін. Сёлетняя тэма - "Навакольнае асяроддзе і эканамічнае развіццё".
Абавязковыя патрабаванні да канкурсантаў: валоданне англійскай мовай, узрост ад 20 да 35 гадоў. Жадаючым прыняць удзел у праграме трэба накіраваць заяўку і неабходныя дакументы ў пасольства Японіі не пазней за 31 жніўня 2006 года.
Кантактны тэлефон: (017) 203-62-33 (спадарыня Тамока ХАНАДА)
Падрабязную інфармацыю аб праграме, умовах правядзення конкурсу, фармуляр заяўкі глядзіце ў дадатку.