Журналісты абласных тэлестудый БТ не запатрабаваныя?


На тэлерадыёкампаніі "Гомель" плануецца чарговае скарачэнне штата. Аб гэтым 14 жніўня паведаміў калектыву дырэктар студыі Віктар Котаў, вярнуўшыся з нарады ў Мінску.

На тэлерадыёкампаніі "Гомель" плануецца чарговае скарачэнне штата. Аб гэтым 14 жніўня паведаміў калектыву дырэктар студыі Віктар Котаў, вярнуўшыся з нарады ў Мінску.

Прычынай таму - змяненне канцэпцыі вяшчання тэлеканала "Лад", практычна адзінага з дзяржаўных тэлеканалаў, дзе ў абласнога тэлебачання было некалькі гадзін эфіру. З 1 кастрычніка з экрана гэтага канала знікнуць усе праграмы, якія зараз рыхтуюць гомельскія журналісты.

Ім у сваю чаргу прапанавана за 10 дзён падрыхтаваць на разгляд сталічнага кіраўніцтва праекты новых перадач. Пакуль "зверху" запатрабаваны толькі 10-хвілінныя выпускі навін два разы на дзень, а 130 супрацоўнікаў - ў разгубленасці, пры адсутнасці эфіру яны могуць застацца без працы.

Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"