Рабіць відэа і аўдыёзапісы забаронена

Журналістам дазволілі толькі прысутнічаць у судовай зале падчас вынясення прысуду актывістам незарэгістраванай арганізацыі "Партнёрства", які магчыма будзе абвешчаны сёння а 15 гадзіне ў Цэнтральным судзе Мінска. Праводзіць відэа і аўдыёздымкі суддзя забараніў, - паведаміла прэс-служба АГП.

Нагадаем, што суд, які распачаўся 28 ліпеня, адбываецца ў закрытым рэжыме, і дагэтуль журналістаў разам з дыпламатамі, палітыкамі і сваякамі падсудных на працэс наогул не дапускалі. Уваходы ў будынак суда ахоўваюць супрацоўнікі міліцыі. Адвакаты і сведкі, далі падпіску аб неабнародаванні інфармацыі, ім забаронена пасля выхаду з судовай залы пераказваць змест сваіх выступаў і выступаў падсудных.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"