Прачытаў сам - перадай іншаму

Гэты канспіратыўны прынцып распаўсюджання самвыдатаўскага друку адраджаецца апошнім часам разам з вяртаннем да чытачоў незарэгістраваных газет або непадцэнзурных інфармацыйных бюлетэняў. У Магілёўскай вобласці днямі праз такі метад да чытачоў прыйшоў нумар адмысловай самвыдатаўскай газеты пад назвай "Свабода слова".

Змест газеты, аркуша фармату А-3, - гэта падрабязная хроніка падзей у сталіцы пасля прэзідэнцкіх выбараў, успаміны аўтараў. У асобнай рубрыцы распавядаецца таксама аб падзеях, што адбыліся ў Мінску 25 сакавіка. Аўтарамі спецыяльнага нумара газеты сталі магілёўскія ўдзельнікі намётавага гарадку і іншых акцый супраціву, што адбыліся сёлета ў сакавіку. Выдаўцы і аўтары "Свабоды слова" плануюць прысвяціць наступныя нумары падзеям тых жа сакавіцкіх дзён і іх удзельнікам, але якія адбываліся ў магілёўскім рэгіёне.

На выданне, як паведамляецца ў газеце, ахвяравалі магілёўскія бізнесоўцы, прозвішчы якіх па вядомых прычынах не называюцца.

Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"