Журналістаў не пусцілі на суд над А. Казуліным


Журналісты не былі дапушчаны на судовы працэс над экс-кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Казуліным, які распачаўся 6 ліпеня ў Мінску.

Журналісты не былі дапушчаны на судовы працэс над экс-кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Казуліным, які распачаўся 6 ліпеня ў Мінску.

Перад пачаткам судовага пасяджэння на прыступках будынку суда Маскоўскага раёна журналістаў разам з дыпламатамі, палітыкамі ды усімі, хто жадаў трапіць на судовы працэс, сустрэлі супрацоўнікі міліцыі і забаранілі ўваход. Пазней у залу суда пусцілі сваякоў, дыпламатаў, абаронцаў і толькі некаторых журналістаў, спаслаўшыся на невялікія памеры залы.

Суд адхіліў хадайніцтва А.Казуліна аб дазволе журналістам праводзіць відэаздымку судовага працэсу.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"