Аб кампаніі "За якасную журналістыку"


Кампанія БАЖ* "За якасную журналістыку" - гэта спроба аб'яднаць высілкі беларускіх журналістаў дзеля падвышэння ўзроўню прафесійных стандартаў і захавання каштоўнасці журналісцкай прафесіі ў грамадстве.

 

"Самарэгуляванне і падтрымка якаснай журналістыкі з'яўляюцца дадатковай гарантыяй свабоды і дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі"

Былы прадстаўнік  АБСЕ пасвабодзе СМІ Міклаш Харашці

Самарэгуляванне нярэдка блытаюць з самацэнзурай. Між тым, гэта дзве прынцыпова розныя рэчы, адна з якіх вядзе да знішчэння журналістыкі як прафесіі, другая дапамагае журналістыцы выжываць і развівацца.

Самарэгуляванне - гэта супрацоўніцтва прадстаўнікоў СМІ ў сферы этычных і прафесійных стандартаў, якое дапамагае не толькі вызначыцца з прынцыпамі працы журналістаў, рэдактараў і медыя,  але і разам адстойваць свае правы і каштоўнасці перад уладамі, палітыкамі, бізнэсам.

 

Кампанія БАЖ "За якасную журналістыку" - гэта спроба аб'яднаць высілкі беларускіх журналістаў дзеля падвышэння ўзроўню прафесійных стандартаў і захавання каштоўнасці журналісцкай прафесіі ў грамадстве.

Мы робім гэта з дапамогай прэс-клубаў, майстар-класаў, семінараў, падчас якіх абмяркоўваем надзённыя прафесійныя праблемы, разам выпрацоўваем этычныя стандарты асвятлення той ці іншай тэмы, знаёмімся з прафесійным вопытам калег, а таксама вывучаем існуючыя міжнародныя дакументы, якімі кіруюцца замежныя журналісты.

 

Адной з асноўных частак кампаніі павінна стаць стварэнне і падпісанне ў рэдакцыях СМІ адмысловых прафесійный пагадненняў – Рэдакцыйных палітык.

Рэдакцыйныя палітыкі — набор публічна заяўленых прынцыпаў працы рэдакцыі і журналістаў, стандарты напісання артыкулаў, а таксама рэгламентацыя ўзаемадачыненняў паміж журналістамі і ўладальнікамі сродкаў масавай інфармацыі.

Рэдакцыйная палітыка з'яўляецца для журналіста гарантыяй таго, што ён не стане PR-менеджэрам альбо прапагандыстам. Уладальніку ж яна гарантуе якасны журналісцкі прадукт, які павінен прыносіць яму стабільны даход.

Акрамя таго, Рэдакцыйная палітыка з'яўляецца гарантыяй грамадства ад любых спекуляцый вакол паняцці свабоды слова.

Мы ўпэўненыя, што прынятыя ў беларускіх СМІ Рэдакцыйныя палітыкі стануць прыкметай дабрасумленнай журналістыкі, абароняць СМІ ад магчымых парушэнняў заканадаўства і дадуць упэўненасць аўдыторыі ў тым, што яна атрымлівае якасную інфармацыю.

Спасылкі па тэме:

Путеводитель по саморегулированию СМИ

Редакционное руководство «Си-Би-Эй»

Редакционные ценности Би-би-си

Редакционная политика независимого информационно-аналитического издания «УРА-Информ»

Редакционный этический кодекс Ассоциации американских корпоративных изданий (США)